Суботнік у райвыканкаме: з рыдлёўкамі – да мядзведзяў

11:13 / 25.04.2020

Добраўпарадкаваннем фотазоны «Мядзведзь і мядзведзік» займалася кіраўніцтва раёна падчас рэспубліканскага суботніка.

IMG_1086.jpg

Кампазіцыя «Мядзведзь і мядзведзік» з’явілася ў гарадскім парку адносна нядаўна і адразу стала месцам прыцягнення дзяцей і дарослых, ператварыўшыся ў фотазону. Засмучала толькі адно: вытаптаная трава вакол новых “жыхароў” парку.

IMG_1136.jpg

Вырашыць праблему падчас суботніка ўзяліся старшыня райвыканкама разам са сваімі намеснікамі і кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

IMG_1071.jpg

Размеціць дарожкі, па якіх можна будзе падысці да фотазоны, падсыпаць пяском, пакласці спанбонд, устанавіць бардзюры, паламаць галаву над мудрагелістым узорам з дубовых спіловак – нягледзячы на вялікую колькасць жадаючых паўдзельнічаць у гэтай справе, работы хапала кожнаму.

IMG_1097.jpg

IMG_1101.jpg

Пазней вакол зоны з’явяцца кветкі і дэкаратыўныя кусты, пра якія зарання паклапацілася Астравецкае РУП ЖКГ.

IMG_1105.jpg

subotnik.jpg

9.jpg

Текст:
Фото: Ольга Хотянович