Памяць Мікалая Калгушкіна і Івана Ушакевіча ўшанавалі гімназісты

09:01 / 25.04.2020

Напярэдадні суботніка старшакласнікі гімназіі №1 г.Астраўца, актывісты БРСМ прывялі ў належны выгляд помнік былога намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Сцяпанавіча Калгушкіна і старшыні сельсавета Івана Аляксандравіча Ушакевіча, якія загінулі пры правядзенні калектывізацыі ў Якентанскім сельскім савеце.

IMG_4369.JPG

У гімназіста Данііла Гаральскага актыўная жыццёвая пазіцыя: юнак лічыць, што абавязак кожнага вучня – актыўна ўдзельнічаць у жыцці класа і школы.

– Мы павінны ведаць людзей, якія крывёй пісалі гісторыю Астравецкага раёна, – гаворыць малады чалавек.

IMG_4362.JPG

IMG_4364.JPG

Па словах педагога-арганізатара Дзіяны Жытковіч, некалькі разоў на год дзеці і настаўнікі наводзяць парадак ля помніка Калгушкіну і Ушакевічу.

– Калі справімся тут, абавязкова зойдзем на магілу Франца Іосіфавіча Паташкевіча – адзінага чалавека з нашага раёна, якому было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы і які быў узнагароджаны ордэнам Леніна, – адзначыла педагог. –Дружына нашай навучальнай установы носіць імя гэтага чалавека.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алена Ганулич