Актывісты прадставілі альтэрнатыву шкодным звычкам

15:15 / 21.04.2020

У райкаме ГА БРСМ вызначылі пераможцаў раённага конкурсу на лепшы сацыяльны ролік і білборд “Тэрыторыя здароўя”.

YfnWO_1uqs0.jpg

Актывісты прадставілі сваю альтэрнатыву шкодным звычкам: замест цыгарэты ўзяць у рукі гантэлі, наркотыкі замяніць прабежкай, а зялёнага змея адолець боксам. Здаровы лад жыцця дапаможа справіцца з любымі захворваннямі, і куды цікавей быць падобным да вядомага атлета, чым алкаголіка ці наркамана. Аб усім гэтым школьнікі расказалі ў невялікіх відэасюжэтах альбо адлюстравалі на білбордах.

N82D_Eqjb0E.jpg

Лепш за ўсё з дапамогай роліка паказалі свой варыянт тэрыторыі здароўя актывісты сярэдняй школы №2, другое месца заняла пярвічка сярэдняй школы №3, а трэцяе – Альхоўскай сярэдняй школы.

У намінацыі “Сацыяльны білборд” перамаглі БРСМаўцы сярэдняй школы №3, другое месца ў гімназістаў, а трэцімі сталі актывісты сярэдняй школы №1.

Пераможцы атрымаюць дыпломы і падарункі ад райкама ГА БРСМ.

zj7S_Gebe2Y.jpg

WrkCNAOxGio.jpg



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: