Чытач цікавіцца: колькі давядзецца чакаць абяцаныя дровы

12:53 / 17.04.2020

У рэдакцыю газеты патэлефанаваў жыхар аграгарадка Палушы Уладзімір Пуцілін. Па словах мужчыны, ён стаіць у чарзе на атрыманне дроў з Астравецкага філіяла «Гроднааблпаліва», якія павінны былі прывезці ў красавіку, – аднак вясковец іх так і не дачакаўся.


Дырэктар філіяла Валерый Шлыковіч пракаментаваў сітуацыю, а таксама расказаў пра парадак забеспячэння насельніцтва цвёрдым палівам.

– Набываць цвёрдыя віды паліва (дровы і брыкет) могуць усе грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і зарэгістраваны па месцы жыхарства – пры ўмове, што жыллё ацяпляецца печкай ці абсталяваннем, якое працуе на цвёрдым паліве і не падключана да сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, – паведаміў Валерый Рамуальдавіч.

Грамадзяне могуць атрымаць адну паліўную норму – гэта 3,5 тоны брыкету або 4,9 кубаметраў дроў – адзін раз у год. Для гэтага трэба звярнуцца ў сельскі Савет па месцы жыхарства. Адпаведныя спісы на будучы год фарміруюцца да 1 снежня бягучага года.

Фіксаваныя рознічныя кошты на паліва ўстаноўлены Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам. Так, напрыклад, за кубаметр дроў трэба будзе заплаціць 9,23 рубля, за тону брыкету – 27,91.

– Улік чарговасці на атрыманне цвёрдых відаў паліва рэгулюе Астравецкі філіял «Гроднааблпаліва». У сувязі з павелічэннем зваротаў за выпіскай дроў унесеным ў спіскі сельвыканкамаў на атрыманне гэтага віда паліва людзям трэба пакінуць папярэднюю заяўку па тэлефоне 30-2-65, – працягвае Валерый Рамуальдавіч. – Сапраўды, Уладзімір Міхайлавіч стаіць у чарзе на атрыманне дроў у красавіку. Просім жыхара Палушаў аднесціся да сітуацыі вымушанага чакання з разуменнем і звярнуцца да нас па вышэй указаным тэлефоне напрыканцы гэтага месяца.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: