Плюс тры гектары

16:21 / 13.04.2020
Штогод прадстаўнікі Гудагайскай сярэдняй школы прымаюць удзел у акцыях па аднаўленні лесу, пашкоджанага ў выніку прыродных стыхій альбо масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў. Не стала выключэннем і сёлетняя рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу», прысвечаная 75-й гадавіне Вялікай Перамогі. 

Сёлета школьнікі і настаўнікі пасадзілі  ў Палушскім лясніцтве тры гектары будучага лесу – амаль на 21 000 маленькіх соснаў і бярозак стала больш, дзякуючы іх дапамозе!

3.jpg



– Пасадзіць дрэва проста, – упэўнена настаўнік Таццяна Тарашкевіч. – Усяго за адзін дзень кожны ўдзельнік можа даць жыццё некалькім сотням саджанцаў.  І мы з радасцю далучыліся да важнай справы!

Працавалі дзеці і дарослыя ў парах: адзін мячом Колесава рабіў  у глебе лунку, а другі змяшчаў  туды саджанец. 

– Мы высаджвалі сосны і бярозы – яны найбольш прыстасаваныя да нашага клімату і выдатна прыжываюцца, – расказала адзінаццацікласніца Яна Алёкса.  –  Нам далі саджанцы соснаў з закрытай каранёвай сістэмай, якія вырасцілі ў гадавальніку лясгаса. 

Маленькі  саджанец не хутка стане магутным дрэвам, але пад уздзеяннем вялікай сілы прыроды дзіўнае пераўтварэнне пачыналася ўжо ў дзень пасадкі. 

– Дзеці з захапленнем расказвалі, колькі соснаў і бяроз пасадзілі. Было бачна, што яны атрымліваюць вялікае задавальненне, – гаворыць Таццяна Тарашкевіч. – Спадзяюся, што ў школьнікаў не знікне жаданне клапаціцца і берагчы наша нацыянальнае багацце. І калі пакідаць памяць пра сябе, то лепш пасадзіць маладое дрэўца, чым аставіць надпіс на кары дарослага.

Дружная кампанія, чыстае паветра, спевы птушак, выдатнае сонечнае надвор'е і ўсведамленне таго,  што праз дзясятак гадоў можна будзе і пагуляць па сваім лесе,  надавалі дзецям сіл. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: из архива Гудогайской СШ