Ад палу травы да ляснога пажару – адзін крок

12:43 / 10.04.2020

У пачатку красавіка адразу два буйныя лясныя пажары здарыліся на Гомельшчыне. У сувязі з анамальна цёплым надвор’ем у некаторых раёнах, у тым ліку і на Астравеччыне, дзейнічае забарона на наведванне лясоў.

Па словах намесніка дырэктара Астравецкага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Пятра Крупенчыка, негатыўную ролю ў гэтай сітуацыі адыграла мяккая зіма – у глебе не хапае вільгаці.

Па-ранейшаму асноўная прычына пажараў – неасцярожнае абыходжанне людзей з агнём, у прыватнасці, выпальванне сухой расліннасці. Гэта прыводзіць да плачэўных наступстваў: у агні гінуць не толькі лясы і цэлыя экасістэмы, але і людзі.

42.jpg

– Лясная ахова Астравецкага лясгаса пераведзена ва ўзмоцнены рэжым працы. Ва ўсіх лясніцтвах арганізавана дзяжурства спецыялістаў і работнікаў, – расказаў Пётр Зянонавіч. – На пажарных назіральных вышках устаноўлены сем сістэм відэаназірання, якія дазваляюць працаўнікам лясной гаспадаркі, не выходзячы з адміністрацыйных будынкаў лясніцтваў, адсочваць сітуацыю ў лясным фондзе ў рэжыме анлайн.

Змагацца з надзвычайнымі сітуацыямі ў лясным фондзе гатовы 183 работнікі лясной аховы, у якіх на ўзбраенні ёсць 3 пажарныя аўтамабілі і 9 прычапных пажарных модуляў. Усім неабходным укаплектаваны пункты супрацьпажарнага інвентару.

Спецыялісты Астравецкага лясгаса заклікаюць насельніцтва адмовіцца ад выпальвання сухой травы – і гэтым самым зберагчы сваё жыццё і здароўе блізкіх, а таксама лясы.


Дарэчы

Даведацца, на тэрыторыі якіх абласцей і раёнаў нельга наведваць лясы, можна з дапамогай інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: