Узнясём сэрцы да Хрыста

10:01 / 10.04.2020

Ужо заўтра сабяруцца католікі на велікодную вігілію ў святую ноч, каб вітаць свайго Збаўцу і дзякаваць Яму за магчымасць атрымаць вечнае жыццё.

А сёння ў касцёлах адбудзецца адарацыя Крыжа, калі з крыжоў святары здымуць фіялетавую заслону, і завершацца апошнія прыгатаванні да сустрэчы ўваскрослага Пана.

5.jpg

Упрыгожваюць алтары і робяць сімвал Гроба Гасподняга сястра законная Наталля з астравецкай парафіі Узнясення Святога Крыжа
і прыхаджанін Уладзімір Барысевіч.

Текст: