Са святам Вялікадня!

08:03 / 12.04.2020

Паважаныя вернікі рымска-каталіцкай канфесіі!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым хрысціянскім святам Уваскрасення Хрыстова!


Жадаем вам узнёсласці духу, згоды з уласным сумленнем, шчасця, паразумення з людзьмі, цярпення і аднаўлення.   

Няхай гэты вялікі, светлы дзень умацуе веру і надзею, азнамянуе сабой сапраўднае духоўнае адраджэнне сусветнага грамадства на падставе вечных хрысціянскіх каштоўнасцей. 

Вялікіх вам духоўных набыткаў! Будзьце пільнымі да свайго здароўя,  здароўя сваіх родных, а таксама – усіх, хто жыве побач з вамі ў гэты складаны час!
Няхай жа паўсталы з мёртвых Хрыстос будзе жаданым госцем вашых думак, слоў і ўчынкаў! Няхай жа ваша традыцыйнае і святочнае прывітанне «Хрыстос уваскрос!» знойдзе ў кожным поўны надзей і радасці жыцця  ўдзячны адказ: «Сапраўды ўваскрос!»

Старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта І.Я.Шалудзін

Старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў І.Э.Тальчук



Текст: Главный администратор