Ягор Лаздоўскі праводзіць канікулы клёва

13:59 / 09.04.2020

Ягор Лаздоўскі з Міхалішак стаў пераможцам рэспубліканскага анлайн-праекта «#КлёвыяКанікулы» ў намінацыі «Меламан».

0.jpg

Грамадскія арганізацыі БРПА і БРСМ вырашылі заахвоціць школьнікаў правесці канікулы весела і карысна – і запусцілі арыгінальны анлайн-конкурс.

Кожны дзень удзельнікі выконвалі пэўнае заданне: прыбіралі пакой, гулялі з малодшымі братам ці сястрой, гатавалі, дэманстравалі свае захапленні – і размяшчалі фотасправаздачу на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» з паметкай #КлёвыяКанікулы. Так канкурсанты расказвалі і паказвалі, што неабавязкова ўвесь адпачынак праводзіць на канапе ці за камп’ютарам, – можна дапамагчы бацькам і цікава правесці час з роднымі.

Міхалішкаўскі актывіст Ягор Лаздоўскі цудоўна справіўся з усімі заданнямі – і яго клёвыя канікулы былі адзначаны як лепшыя.

4 день.jpg

Віншуем з перамогай!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: