Да акцыі «Тыдзень лесу – 2020» далучыліся варнянскія школьнікі

10:15 / 06.04.2020

Да рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу – 2020», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Году малой радзімы, далучыліся варнянскія настаўнікі і вучні.

izobrazhenie_viber_2020-03-28_12-48-34.jpg

Дзякуючы ім і Астравецкаму лясгасу, які прадаставіў туі і рабіны, ля знакавых гістарычных аб’ектаў у вёсках Кавалёўка, Тартак, Нідзяны, Варняны з’явіліся памятныя алеі, закладзена падобная алея і на прышкольнай тэрыторыі. Удзельнікі акцыі прыбралі і мемарыяльныя комплексы і магілу невядомага салдата – так ушанавалі памяць герояў Першай і Другой сусветнай войнаў.

1.jpg

Таксама на працягу тыдня дзеці і дарослыя садзілі лес і дэкаратыўныя дрэвы: намі высаджана 98 шарападобных туй і больш за 16 000 елак.

Спадзяёмся, што лес будзе радаваць сваім багаццем нашых нашчадкаў, і няхай кожнае пасаджанае дрэўца стане мірным прывітаннем будучаму пакаленню.

Наталля АДУЛА і Наталля ТАМАШЭВІЧ,
ДУА «НПК Варнянскія яслі-сад – сярэдняя школа»

Текст: Главный администратор