Победа в литературном конкурсе Людмилы Володько

16:18 / 01.04.2020

Людміла Валадзько, ветэран педагагічнай працы з Падольцаў, стала адным з пераможцаў літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая», прысвечанага Году малой радзімы, у намінацыі «Паэзія».

1.jpg

Конкурс на працягу мінулага года праводзіў Першы канал Беларускага радыё. Кожны месяц з ліку дасланых твораў вызначалі фіналістаў, сярод якіх затым журы абрала пераможцаў. Людміла Фабіянаўна са сваім вершам «Вучуся» прайшла праз густое сіта адбору – і стала лаўрэатам другой ступені рэспубліканскага конкурсу. У якасці ўзнагароды яна атрымала дыплом і сучасны радыёпрыёмнік.

Гэты падарунак мае для былой настаўніцы асаблівае значэнне: з-за праблем са зрокам яна ўжо не можа чытаць, хоць па-ранейшаму выпісвае «Астравецкую праўду» – любімую газету Людміле Фабіянаўне чытаюць родзічы, найперш – унучка Настачка.

А перадачы Беларускага радыё дазваляюць ёй па-ранейшаму заставацца ў курсе ўсіх падзей. Дзякуючы таму, што радыёпрыёмнік мае раз’ём для флэш-карты, Людміла Фабіянаўна можа слухаць любімыя книгі, радыёспектаклі Купалаўскага тэатра, песні і нават Евангелле – з-за слабага здароўя дайсці да касцёла жанчыне ўжо цяжка.

Такі вось падарунак зрабіла былой настаўніцы беларускае радыё – і яна сама – сваёй творчасцю.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик