Каго можна назваць дзедам?

15:23 / 26.03.2020
382

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Вы заўважалі, што колькі б гадоў ні было чалавеку і коль­кі б унукаў ён ні меў, для яго заўсёды вельмі балюча ўпер­шы­ню пачуць у адносінах да сябе зварот «дзядуля», «бабуля»?

Вось і Валянцін Іванавіч, хоць і набліжаецца яго ўзрост да 70-гадовай адзнакі, хоць мае ўнукаў – а лічыць сябе чалавекам не старым. І падставы да таго ёсць: гаспадарку даглядае, розныя карысныя і патрэбныя ў гаспадарцы рэчы з дрэва майструе, кніжкі чытае. Актыўнае даўгалецце!

А тут неяк прыйшоў з магазіна знерваваны ўшчэнт.

– Пакет у мяне парваўся, і яблыкі рассыпаліся, – расказвае жонцы. – Дык што ты думаеш?! Падыходзіць нейкі стары хрыч з кавенькай і кажа: «Дзядуля, у вас яблыкі падаюць з пакета». Уяўляеш, дзедам мяне назваў!

– Ну дык а хто ты? – паспрабавала супакоіць мужа спа­дарожніца жыцця. Унучцы ўжо 19 гадоў, неўзабаве можа нам праўнукаў падарыць – а ты ўсё маладзёнам сябе лічыш!

– Унукі тут ні пры чым! – парыраваў Валянцін Іванавіч. – Гэта для іх я дзед. Калі б дзіця якое ці хто малады так звярнуўся, я б і вухам не павёў. А то – корч з кавенькай! Які я яму дзед?!

…Так што, перш чым звярнуцца да чалавека, падумайце, як яго назваць. Каб незнарок не пакрыўдзіць.

Тамара РАБІНКІНА


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений