Восьмы тур конкурсу «Пазнай Астравеччыну» змяніўся восьмым

11:42 / 13.03.2020
Чарговы, сёмы, тур конкурсу «Пазнай Астравеччыну» за­вяр­шыўся. І няхай удзельнікаў было няшмат, але адказы адрозніваліся рознапланавасцю фотаздымкаў. Як правільна пазналі нашы чытачы, на здымку – сядзібны дом у Трокеніках.

2.jpg

Дом пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя ў стылі неабарока. Гэта аднапавярховы мураваны будынак прамавугольнай формы з мансардай. На мансардавы паверх, з якога маецца выхад на балкон, вядзе металічная вінтавая лесвіца. 
Ад былога сядзібнага комплексу ў Тро­кеніках захаваўся двухпавярховы жылы флігель, гаспадарчы будынак і стайня.
У 1892 годзе Трокенікамі валодаў род Шыш­каў, з якога выйшаў вядомы мастак Мар’ян Богуш-Шышка – англійскай крытыкай прызнаны «мастаком стагоддзя».
Астравеччыне імя Богуша-Шышкі вернута ў 1990-х гадах намаганнямі Адама Мальдзіса.
У 1996 годзе ў Трокенікі прыязджала ўдава мастака лэдзі Сесіль Сондэрс, якая перадала некалькі твораў М. Богуша-Шышкі.  Аўтапартрэт мастака трапіў у мінскую музейную экспазіцыю пра беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў свеце, твор з біблейскай тэматыкай – у Быстрыцкі касцёл, дзе Шышка быў ахрышчаны, выява сонца – у Астравецкую раённую бібліятэку. Астатнія пяць палотнаў засталіся ў Трокеніцкай бібліятэцы, размешчанай у сядзібе яе колішніх уладальнікаў. 
Правільныя адказы ў рэдакцыю даслала 11 чалавек.
Здагадаліся, што гэта за сядзіба і дзе яна знаходзіцца, і атрымалі па 1 балу – 2 удзельнікі: Мікалай Грачанік і Сяргей Жукоўскі. 
Падрабязна пра гісторыю гэтага месца і яго ўладальнікаў расказала Ванда Вайшнаровіч, а Кацярына Вараб’ёва ад­каз падтрымала ілюстрацыяй. Ім на­лі­ча­на па 2 балы.
Да разгорнутых адказаў дадалі фота­здымкі 7 чалавек: Алег Драган, Жанна Волк-Леановіч, Вікторыя Іванцэвіч, Марына Кімса, Ганна Мілашэвіч, Святлана Марозава і Алена Памецька – яны атрымалі па 3 балы. Да слова, акрамя здымкаў сядзібы, некаторыя падзяліліся з рэдакцыяй партрэтамі прадстаўнікоў роду Шышкаў і здымкамі рэпрадукцый карцін Богуша-Шышкі.

За сем этапаў конкурсу «Пазнай Астравеччыну» найбольшую колькасць балаў набралі Марына Кімса і Алена Памецька – па 20 кожная і Алег Драган – 17.



Дзе гэта, што гэта?

1.jpg

Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефоне 2-03-64 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).

Мадэратар праекта Ніна Рыбік


Текст: Главный администратор