На пытанні астраўчан адказаў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла

17:25 / 10.03.2020
479
«Прамыя лініі» з прад­стаў­нікамі раённай вертыкалі сталі традыцыйнымі ў нашым раёне. У адну з субот да першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Івана Карнілы з праблемнымі пытаннямі звярнулася тры жыхары Астравеччыны. 

pryamayatel.jpg

Куды падзелася вада?
Жыхарка вуліцы Кветвай аграгарадка Варняны Святлана Кавалеўская скар­дзілася на водазабес­пя­чэнне, якое зна­ходзіцца на балансе аднайменнай гаспадаркі. Па словах жанчыны, у іх доме пастаян­на ўзнікаюць праблемы з напорам вады. Як паведаміў Іван Мар’янавіч, гэта праблема ўжо вырашана. 

Мяняем газ на ток
Яшчэ адзін зварот падчас «Прамой лініі» паступіў ад жыхара Варнян. Генрых Лукашэвіч цікавіўся, якім чынам можна перайсці з газавага на электраацяпленне дома, ці прадугледжана на гэта дзяржаўная дапамога. Нагадаем, нядаўна прыём грамадзян у Астраўцы праводзіў намеснік мі­ністра энергетыкі Мі­хаіл Міхадзюк. З ім аб­мяр­коў­валі падобныя пытанні. Іван Карніла па­тлумачыў варнянцу, што каб падключыць электракатлы, трэба зрабіць рэканструкцыю электрасетак. У газіфікаваных населеных пунктах рабіць гэта ў бліжэйшы час не плануецца. 

Эх, дарогі!
Астраўчанін Віктар Ва­сілевіч хацеў даведацца, ці бу­дзе рамантавацца дарога па вуліцы Светлай у Астраўцы і калі. Гэтае пытанне было пераадрасавана намесніку старшыні райвыканкама Віктару Зелянко. 





Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений