Поздравить женщин собственными цветами решили островецкие коммунальники

10:15 / 10.03.2020
525

Уласна вырашчанымі цюльпанамі Астравецкае РУП ЖКГ павіншавала жанчын у Міхалішках і Падольцах з 8 Сакавіка.

IMG_9393.JPG

Яркімі вясеннімі фарбамі, цёплымі словамі віншаванняў астравецкія камунальнікі расквецілі дзень жанчын, якія знаходзяцца ў аддзяленні сястрынскага догляду Міхалішкаўскай бальніцы і доме сумеснага пражывання ў Падольцах.

IMG_9394.JPG

Больш за сорак букетаў, сімвалаў увагі і ўдзячнасці, разляцеліся па палатах і аселі ў жаночых руках, якія дрыжалі ад такой прыемнай нечаканасці і радасці.

– У гэтым годзе мы арганізавалі пілотны праект па вырошчванні цюльпанаў да 8 Сакавіка – і забяспечылі свежымі кветкамі не толькі прыгожую палову калектыву нашай жыллёва-камунальнай гаспадаркі і жанчын-ветэранаў працы, але і прадстаўніц іншых арганізацый, – гаворыць інжынер садова-паркавай гаспадаркі Астравецкага РУП ЖКГ Вольга Аўгуль. – А таксама з вялікім задавальненнем павіншавалі з гэтым светлым і цёплым святам жанчын, якія могуць любавацца першымі вясеннімі кветкамі толькі праз акно бальніцы. Яны, як і нашы маці, бабулі і прабабулі, заслугоўваюць увагі.

IMG_9399.JPG

IMG_9401.JPG

IMG_9408.JPG

IMG_9419.JPG

Віншаванні і падзяку за працу ад жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна прымалі і работніцы бальніцы і дома сумеснага пражывання.

– Гледзячы ў шчаслівыя вочы жанчын, я ўпэўніўся, што справа, якую мы арганізавалі, патрэбная, нават неабходная, – выказаў думку начальнік участка добраўпарадкавання, азелянення і санітарнай ачысткі Астравецкага РУП ЖКГ Аляксандр Коўзан. – Ідэя нашага дырэктара Аляксандра Паўлавіча Мекіна спадабалася калектыву. Спадзяюся, што яна стане традыцыйнай.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений