Жанчына, вясна і музыка

16:44 / 09.03.2020
Выдатную імпрэзу для жанчын-пенсіянерак задумаў Тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва з нагоды 8 Сакавіка. 

IMG_4745.JPG

Вядучая Наталля Стакун, са­лісты Людміла Кухарэвіч, Ві­кто­рыя Мізула і Аляксандр Аль­ховік бліскуча ажыццявілі задуманае – паказалі цудоўны канцэрт.  Пры гэтым  Людміла Іванаўна парадавала прэм’ерай аж трох сваіх песень. Гледачы ўспрынялі іх з захапленнем і заўзята пляскалі ў далоні. І не ёй адной – усім выступаючым прысутныя ў зале матулі і  бабулі шчыра апладзіравалі за цудоўныя песні.
Разам з музычнымі пада­рун­камі віноўніцы ўрачыстасці ат­рымалі  і салодкія сюрпрызы ад ТЦСАН, а таксама арыгінальныя сувені­ры-самаробкі.
А потым усе часта­ва­ліся духмянай гарбатай з роз­най слодыччу. Святочнага на­строю, спадзяёмся, хопіць на­доўга.

IMG_4762.JPG




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: