Бытовые вопросы обсуждали священники района

15:18 / 25.02.2020

Чаму згарэў касцёл у Клюшчанах, што і як гаварыць прыхаджанам пра наркотыкі, абмяркоўвалі за круглым сталом святары раёна.

IMG_3018.JPG

Многія бытавыя пытанні служыцелі Бога не могуць вырашыць без дапамогі ўлад, таму на пасяджэнні святароў і прадстаўнікоў рэлігійных абшчын раёна прысутнічалі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Шумейка і загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Собалеў.

Рэгістрацыя зямлі і храмаў

Працягваецца рэгістрацыя зямельных участкаў і выдача тэхнічных пашпартоў на культавыя аб’екты раёна. Дапамагла разабрацца ў гэтым пытанні загадчык Астравецкага бюро Ашмянскага філіяла РУП “Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру” Алена Сабірзянава.

Да слова, рэгістрацыі належаць не толькі касцёлы і цэрквы, але і капліцы.

IMG_3022.JPG

IMG_3026.JPG

ЛІЧБА

6 храмаў раёна патрабавалі рэгістрацыі дакументаў, у 5 з іх працэс ужо завяршыўся, у 1 – знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі.


Супраць наркотыкаў – разам

Пра план барацьбы з наркатычнымі рэчывамі, які рэалізуецца ў раёне, святарам расказаў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролю і проціборству гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі РАУС Аляксей Доўкша. Хоць у раёне праблем з вырошчваннем, захоўваннем і збытам наркотыкаў няма, гаварыць пра іх небяспеку трэба. Прадстаўнік праваахоўных органаў упэўнены: хоць асноўную адказнасць за свае ўчынкі і ўчынкі сваіх дзяцей нясуць бацькі, вялікую дапамогу ў барацьбе з любым злачынствам могуць аказаць святары, бо менавіта ім вернікі адкрываюць думкі.


СТАТЫСТЫКА

3 злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, зарэгістравана ў раёне ў 2017 годзе; 6 – у 2018-м, 8 – у 2019-м.


Каб не гарэлі…

З прычын пажару каталіцкага храма ў Клюшчанах пачаў размову са святарамі намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Карповіч.

IMG_3034.JPG

Пытаннем бяспекі культавых аб’ектаў раёна супрацоўнікі РАНС займаюцца трэці год. Большая частка выяўленых праблем вырашана, засталіся толькі тыя, якія патрабуюць вялікіх матэрыяльных сродкаў. Аднак і іх неабходна вырашаць.

Так, актуальным з’яўляецца пытанне ўстаноўкі сігналізацыі – прычым аўтаномны пажарны апавяшчальнік тут не падыходзіць. У выпадку, калі храм пустуе, ён не дапаможа.

Работы па падвядзенні сігналізацыі ўжо завершаны толькі ў гудагайскім і дайлідскім касцёлах. 


КАРЫСНА ВЕДАЦЬ

– У кожным храме на відным месцы павінен быць вогнетушыцель.

– Усе дзверы храма падчас масавых мерапрыемстваў павінны быць расчынены.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович