Сколько сирот в Островце получили жилье

10:13 / 25.02.2020
Сярод астраўчан, якія ў 2019 годзе палепшылі  жыллёвыя ўмовы, асобную групу складаюць інваліды і сіроты, якія засталіся без апекі бацькоў. 

Вераніка Рогач.jpg

  Вераніка Рогач шырока адкрыла дзверы сваёй кватэры, сустракаючы карэспандэнта «раёнкі», – маўляў, палюбуйцеся. 
Маладая маці шчаслівая двойчы: у канцы мінулага года ў яе нарадзілася дачушка і з’явіліся доўгачаканыя «метры». 
Кватэра Веранікі – аднапакаёвая, з асобнай кухняй і прасторным калідорам.
– Для нас з дачкой месца тут дастаткова, – гаворыць Вераніка. – Я вельмі задаволена планіроўкай і рамонтам: светлыя сцены і падлога, белыя дзверы, вялікія вокны… 
Купіць самае неабходнае – камоду для бялізны, тахту і занавескі – Вераніцы дапамаглі італьянцы, у якіх яна, калі знаходзілася ў інтэрнаце, адпачывала на канікулах. Шафу жанчына перавезла з інтэрната, дзе жыла ў апошні час. А нядаўна ў новай кватэры з’явілася і пральная машына – рэч, лічыць маладая маці, проста неабходная…

Жанна Цейка.jpg

Жанна Цэйка атрымала пакой у інтэрнаце. І хоць з жыллём у нова­будоўлі ён не параўнаецца – чарга дзяўчыны на новую кватэру яшчэ не падышла, – яна шчаслівая, што мае свой куток, які дапамагае ёй адчуваць сябе самастойнай.
– Дзякуючы райвыканкаму, які выдзеліў мне з жыллё, я магу працаваць у Астраўцы, – расказвае Жанна. – Раней, каб дабрацца на работу ў горад, мне даводзілася  кожны дзень уставаць з пеўнямі…
Пра мэблю і шпалеры для Жанны паклапаціўся Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які яна наведвае.
Дзяўчына ўдзячна ўсім, хто дапамог ёй уладкавацца на новым месцы, але больш за ўсё – салону занавесак, які месціцца ў будынку пошты.
– Для мяне было сапраўдным сюрпрызам, калі ў салоне спецыяльна для май­го акна пашылі прыгожыя занавескі і цюль – і не ўзялі грошай! Дзякуй вам, добрыя людзі! – працягвае Жанна. – Я ўзяла ў растэрміноўку тахту, дзве табурэткі і тэлевізар. Спраўлюся. Галоўнае, што ў мяне ёсць работа і дом!

10 сацыяльных сірот раёна ў 2019 годзе атрымалі аднапакаёвыя кватэры сацыяльнага карыстання, 3 чалавекі заселены ў інтэрнаты.

1.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Ольга Хотянович