Как разгрузить свалки, или Площадка для ненужных вещей

14:09 / 22.02.2020
320
Можна «забіць» чарговы кут у хаце, пакінуўшы  іх на ўсякі выпадак; выкінуць на сметнік; тое-сёе з адыходаў сабіраць асобна – для другаснай сыравіны; буйныя рэчы, якія яшчэ могуць паслужыць не аднаму карыстальніку, прадаць. Або аддаць – знаёмым, у прытулак, Чырвоны Крыж, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ці іншыя ўстановы, якія арганізоўваюць мерапрыемствы па зборы рэчаў сэканд-хэнд, альбо кінуць аб’яўку праз сацыяльныя сеткі. 

А ёсць яшчэ адна цікавая ідэя, якая, на мой погляд, дапаможа непатрэбным рэчам хутчэй знайсці новага гаспадара і значна знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя, – адкрыць пляцоўку для  непатрэбных рэчаў. Пра яе пачула па радыё: смеццевую  ініцыятыву рэалізуюць у суседняй з намі Літве – там працуюць станцыі абмену непатрэбнымі рэчамі. Бясплатныя! І гэтыя пляцоўкі карыстаюцца папулярнасцю: чалавек можа прыйсці і выбраць нешта патрэбнае на месцы альбо забраніраваць патрэбную рэч праз сайт станцыі.

1.jpg



Якая цудоўная ідэя! І сапраўды, колькі непатрэбных рэчаў для аднаго чалавека могуць стаць патрэбнымі для іншага – адзенне, абутак, дываны, тэхніка, посуд, мэбля… Да прыкладу, у мяне стаіць канапа, якая патрабуе рамонту. Ёй мы не карыстаемся – паставілі ў дальні кут, а вывезці на звалку ці пасекчы, каб скласці ў смеццевы бак, рука не падымаецца. Пакуль. А вось трапіла б тая канапа на падобную літоўскай станцыю – і, упэўнена, камусьці ды спатрэбілася б. І колькі такіх рэчаў, якія выйшлі з ужытку ў адных гаспадароў, але патрэбныя іншым, – можа, і не цалкам, а хоць бы дзеля нейкіх запчастак, – што­дзённа не папаўнялі б звалкі. 

2.jpg

3.jpg



Канешне, на адкрыццё падобнай пляцоўкі  спатрэбяцца пэўныя выдаткі – і матэрыяльнай выгады ад гэтага смеццезбіральнага мерапрыемства наўрад ці трэба чакаць. Аднак мы выйгралі б у іншым: добрая частка з таго, што выкідваецца і «ўгнойвае» Зямлю, магло б яшчэ паслужыць не адзін год, магчыма, не аднаму гаспадару – і паберагчы нашу з вамі прыроду. А разам з гэтым палепшыць экалогію. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений