Курсы управленцев прошли в Островецком районе

09:01 / 21.02.2020

Представители Академии управления при Президенте провели в Островце выездное практическое занятие.

Сустрэча навучэнцаў са старшынёй райвыканкама Ігарам Шалудзіным і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Тальчук адбылася ў інфармацыйным цэнтры БелАЭС.

1.jpg

– Мы гатовы да дыялогу, бо ўпэўнены, што вашы крытычныя заўвагі пойдуць нам на карысць, – адзначыў Ігар Яраслававіч, які расказаў прысутным пра асаблівасці развіцця раёна, планы і перспектывы.

Пра работу мясцовых Саветаў дэпутатаў паведаміла Ірына Тальчук і запрасіла гасцей наведаць два з пяці сельскіх Саветаў нашага раёна – Гервяцкі і Міхалішкаўскі.

Зразумець, як развіваецца раён, немагчыма толькі з дапамогай лічбаў і сухіх дакладаў, таму слухачы курсаў Акадэміі кіравання наведалі сацыяльныя аб’екты, узведзеныя ў раённым цэнтры, дзякуючы будаўніцтву ў раёне БелАЭС: дзіцячы сад №3, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, спартыўна-аздараўленчы комплекс «Імпульс».

3.jpg

Баршчэўнік і старыя будынкі

У насычанай практычнымі пытаннямі праграме знайшлася хвілінка для наведвання касцёла Святой Тройцы ў Гервятах, тэрыторыя якога можа служыць прыкладам добраўпарадкавання і клопату пра родную зямлю.

Аб тым, хто і як сочыць за парадкам у населеных пунктах сельсавета, ці актуальнае на Астравеччыне пытанне нежылых і кінутых дамоў і ці вядуць астраўчане барацьбу з баршчэўнікам, расказала слухачам курсаў старшыня Гервяцкага сельсавета Люцыя Лях.

2.jpg

Сельскія выгоды

Наведванне магазінаў «Родны кут» Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і «Смак», якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, Міхалішкаўскага лясніцтва і цэнтра культуры і вольнага часу аграгарадка Міхалішкі дапамагло гасцям Астравеччыны зразумець, як у аднаіменным сельскім Савеце наладжана работа па забеспячэнні насельніцтва ўсім неабходным для жыцця. Падрабязней аб гэтым у прыкладах і лічбах расказаў старшыня сельсавета Віталь Івашкевіч.


КАМПЕТЭНТНА

Ірына Тальчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

– Слухачы курсаў Акадэміі кіравання – гэта тыя ж прадстаўнікі дэпутатскага корпусу, таму для іх зразумелая і блізкая тэма развіцця сельскіх Саветаў. Павышаючы сваю кваліфікацыю, яны падпітаюць і нас новымі ідэямі і ведамі. А гэта, безумоўна, дапаможа палепшыць жыццё нашых людзей у сельскай мясцовасці.

4.jpg


ЛІЧБА

1,5 млрд рублёў прыцягнута ў эканоміку раёна ў 2019 годзе.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: