Таленавітыя дзеці Астравеччыны пакарылі міжнародныя вяршыні

11:04 / 17.02.2020
483
Выхаванцы Астравецкай дзіцячай школы мастацт­ваў папоўнілі скарбонку перамог новымі дыпломамі.

Міжнародны Гранд-конкурс «Талент года».

Паспяхова праявілі сябе  выхаванцы мастацкага класа, якія займаюцца ў Вікторыі Варановіч. Яркія вобразы, прыгожыя адценні і правільная тэхніка – малюнкі астраўчан былі адзначаны журы конкурсу. Вікторыя Кіб атрымала Дыплом лаўрэата І ступені, Вікторыя Радчык – Дыплом лаўрэата ІІ ступені, Дар’я Парневіч і Яна Свірыда – Дып­ломы лаўрэатаў ІІІ ступені. 

0.jpg



Міжнародны конкурс-выстава дзіцячай мастацкай творчасці «Снегіры».

Конкурс праводзіўся сярод аматараў малявання ад 5 да 18 гадоў. Работы ацэньваліся ў двух накірунках – жывапіс і графіка. 

Юныя мастакі Астравеччыны ўдзель­нічалі ў гэтым конкурсе ўпер­шыню – і паспяхова. Работа Яны Алексеявец адзначана Дыпломам ІІ ступені, а Яны Свірыды і Данііла Гасперскага – Дыпломамі ІІІ ступені.

Таленавітыя юныя мастакі зай­маюцца ў Вікторыі Варановіч. 

Аляксандра Замара, вучаніца Дзіяны Ендзы, узнагароджана Дыпломам ІІІ сту­пені. 

Міжнародная алімпіяда «Жывое сальфеджыа».

Тэарэтычныя заданні канкурсантаў па аснове музычнай граматы ацэньвалі спецыялісты з розных вышэйшых музычных устаноў Беларусі і Расіі. Веды ўсіх астравецкіх музыкантаў, у якіх сальфеджыа выкладае вопытны настаўнік Данута Блашкевіч, былі высока ацэнены. Анатоль Федасееўскаў, Іван Вянгроўскі, Юлія Ёдзік, Валерыя Шлыковіч, Яна Яльніцкая і Вераніка Раткевіч адзначаны Дыпломамі лаўрэатаў ІІ ступені.
 
Рэгіянальны фестываль фальклору і рамёстваў «Галасы традыцый».

1.jpg



Інструментальнае і вакальнае майстэрства ўдала прадэманстравалі юныя артыс­ты з Гервяцкага і Варнянскага філіялаў Астравецкай школы мастацтваў

У намінацыі «Народны спеў» Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ўзнагароджана Надзея Аўгуль з Варнянскага філіяла (настаўнік Марына Кіб), а Дыпломам ІІІ ступені – Паліна Урбановіч з Гервяцкага філіяла (настаўнік Алена Субач).

Юны баяніст з Варнян Мацвей Лі­соўскі адзначаны Дыпломам ІІІ ступені (настаўнік Святлана Еўтушэнка).

Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс сярод вучняў сельскай мясцовасці «Вясёлыя ноткі».

Конкурс праводзіўся сярод інстру­менталістаў. Алеся Еўтушэнка і Багдана-Паўліна Юркойць,  юныя піяністкі з Варнянскага філіяла, якія займаюцца ў Марыны Кіб, узнагароджаны Дыпломамі І і ІІІ ступеняў адпаведна. 

Акардэаністкі Аліцыя Куліс і Ангеліна Бучынская, вучаніцы Алены Сцефановіч, з Гервяцкага філіяла, адзначаны Дыпло­мамі ІІ і ІІІ ступеняў адпаведна.

А юная баяністка з Кямелішкаўскага фі­ліяла Анастасія Шастак (настаўнік Алена Кулевіч) атрымала Дыплом ІІІ ступені.

Віншуем дзяцей і іх на­стаў­нікаў!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений