14 февраля – День всех влюбленных

08:57 / 14.02.2020
Службовы раман Дзмітрыя і Яны Салітаў пачаўся ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС.

1.jpg



– Як кажуць, шлях да сэрца мужчыны ляжыць праз яго страўнік – і гэта дакладна пра мяне, – расказвае малады чалавек. – Хоць мы з Янай і вучыліся разам, заўважыў я яе толькі напрыканцы першага курса, у сталоўцы. Я зайшоў паесці пасля трэніроўкі, а яна там была ў нарадзе. Яна запыталася, ці не трэба мне дапамагчы чым-небудзь. Тады я не здагадваўся, што падабаюся ёй. Паеў – і пайшоў.

Пасля гэтага Яна вырашыла дзей­нічаць больш рашуча.

– Пра Дзіму мне неаднойчы намякала сяброўка: казала, што ён добры і ветлівы, – узгадвае дзяўчына. – Праз пару дзён сустрэчы ў сталоўцы мне захаце­лася ўбачыцца з ім – і я да яго пайшла. 

Хлопец пасля сутачнага дзяжурства спаў – дзяўчына села побач і стала чакаць, пакуль ён прачнецца. Прайшло каля гадзіны.

– Вы не ўяўляеце, як я здзівіўся, калі расплюшчыў вочы! Перада мной сядзіць дзяўчына, з якой я нядаўна першы раз загаварыў, – расказвае Дзмітрый. – Зразумеў, што рашучасці ў Яны хапае.

Маладыя людзі пачалі сустракацца. У іх спатканнях была свая рамантыка – гулялі за плотам па тэрыторыі ўніверсітэта. Падчас адной з сустрэч Дзімітрый прызнаўся ў сваіх пачуццях. 

Вядома, адносіны былі не заўсёды гладкія – але хлопец з дзяўчынай навучыліся саступаць. Дарэчы, яны і зараз жывуць па правіле: трэба не толькі слухаць іншага, але яшчэ і чуць.

На дваццаты дзень нараджэння Яны Дзмітрый зрабіў ёй шыкоўны падарунак – прапанаваў руку і сэрца. Вядома, дзяўчына згадзілася. Праз дзевяць месяцаў нарадзілася сям’я Салітаў.

Маладажонаў размеркавалі ў Астра­вецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Працаваць разам – а Дзмітрый пры­знаецца, што быў бы не супраць, – ім не давялося: яго накіравалі ў часць на Бел­АЭС, Яну – у першую часць у горадзе. 

– Не трэба шукаць мінусы ў тым, што муж і жонка працуюць у адной структуры, – знаходзьце плюсы, – раіць малады чалавек. – На службе ў нас з Янай розныя абавязкі – затое шмат агульных тэм, мы разумеем адзін аднаго, падтрымліваем.
Текст: