ДАІ папярэджвае: цішэй едзеш – далей будзеш

15:55 / 28.06.2011

З 27 чэрвеня па 3 ліпеня на тэрыторыі Астравецкага раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Хуткасць!”


Асноўным крытэрыем культуры ваджэння з’яўляецца абмежаванне хуткасці ў адпаведнасці з правіламі дарожнага руху. Кожны вадзіцель, які паважае сябе і таварышаў па рулю, павінен выконваць гэта патрабаванне. Сам факт перавышэння ўстаноўленай хуткасці нельга растлумачыць, як некаторыя іншыя парушэнні, выпадковасцю ці хвіліннай няўважлівасцю. Нават нягледзячы на спідометр, вадзіцель цудоўна адчувае, наколькі хутка ён едзе. Менавіта так разглядаюць падобныя дзеянні супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і за двайное на працягу года перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну караюць ліхачоў пазбаўленнем правоў.
З пачатку гэтага года супрацоўнікамі ДАІ Астравецкага раёна да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці былі прыцягнуты 1368 вадзіцеляў, з іх за перавышэнне больш, чым на 20 кіламетраў у гадзіну – 1175. Пазбавіліся правоў кіравання транспарту 13 вадзіцеляў.
Зараз актыўна праводзяцца мерапрыемствы па выяўленню парушальнікаў хуткасных рэжымаў у ходзе змешанага нагляду з выкарыстаннем прыбораў фота і відэафіксацыі “Візір”. Многія аматары “паганяць” пасля такой сустрэчы зрабілі адпаведныя вынікі. Праўда, засталіся і тыя, для якіх гэты ўрок прайшоў бясследна. Толькі ці надоўга…  


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.