Ці падабаецца астраўчанам новая бальніца

11:54 / 07.02.2020

Нядаўна першых пацыентаў прыняла Астравецкая цэнтральная клінічная бальніца – адзіны ў рэспубліцы межрэгіянальны медыцынскі цэнтр.

Астраўчане расказалі нашаму карэспандэнту, ці падабаецца ім новая бальніца.

Святлана Радзькозагадчыца тэрапеўтычнага аддзялення:

Родько.jpg

– Упэўнена, што не толь­кі для мяне, але і для боль­шасці астраўчан адкрыццё першай чаргі новай бальніцы – знакавая падзея. Дыягнастычныя магчымасці нашай установы проста фантастычныя.

Тэрапеўтычнае аддзяленне пабольшала ўдвая – яно разлічана на 60 ложкаў. Палаты разлічаны на аднаго-двух пацыентаў. Словам, створаны самыя камфортныя ўмовы для атрымання хворымі медыцынскай дапамогі. 

Уладзімір Шылапенсіянер:

Шило.jpg

– Гэта бальніца суперкласа! Для знаходжання хворых тут створаны ўсе ўмовы. Я, напрыклад, ляжу ў двухмеснай палаце, а раней па пяць-шэсць чалавек было. Ёсць душ, санвузел, памяшканні прасторныя і светлыя, і медыцынскі персанал падабаецца. Але якая б сучасная і добрая ні была бальніца, сюды лепш не трапляць. (Усміхаецца) 

Іван Гульбіцківадзіцель:

Гульбицкий.jpg

– Кажуць, што першым парог новага будынка павінен пераступіць мужчына ці кот. Жывёліне, канешне, не месца ў медыцынскай установе. Але бальніца будзе працаваць добра, вось убачыце! Пра тое, што я самы першы пацыент новай бальніцы, мне расказаў загадчык кардыялагічнага аддзялення Станіслаў Івашка. За некалькі дзён намаганнямі медыкаў мой стан палепшыўся: сёння мяне ўжо выпісваюць дадому. Дзякаваць богу, што мы дачакаліся такой сучаснай, прасторнай і камфортнай бальніцы! 

Аліна Андралойцьпенсіянерка:

– Бальніца проста супер! Так і напішыце. У кожнай палаце ёсць  санвузел, душавая кабіна, халадзільнік, тэлевізар, а галоўнае –  селектарная сувязь, па якой у любы момант на дапамогу можна паклікаць медыкаў. Шмат гадоў я адпрацавала медыцынскай сястрой у хірургіі, таму шчыра скажу: старая бальніца побач не стаяла з новай. Раней у хіругічнае аддзяленне хворых падымалі па лесвіцы – а гэта нязручнасці і для пацыентаў, і для персаналу. У новай бальніцы ёсць ліфты. Я ўжо не кажу пра сучаснае абсталяванне. Нам пашанцавала, што менавіта ў Астраўцы пабудавалі такі межрэгіянальны медыцынскі цэнтр. 

Ларыса Пракопчыкмедыцынская сястра:

Прокопчик.jpg

– Год назад я пераехала з Ашмян у Астравец, таму ёсць з чым параўноўваць. У новай бальніцы створаны ўсе ўмовы як для пацыентаў, так і для медыцынскага персаналу: зроблены зручныя пад’езды, ёсць спецыяльныя ліфты. Я працую суткі праз трое. Наш пост абслугоўвае трыццаць пацыентаў. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич