Далучайцеся да фотамарафона «Мой абаронца»

15:56 / 31.01.2020
Напярэдадні 23 лютага – Дня абаронцаў Айчыны – мы запрашаем астраўчан і гасцей раёна далучыцца да фотамарафону «Мой абаронца».



У вас ёсць надзейны сябар, які з’яўляецца самым лепшым абаронцам? Ваш тата, дзядуля ці сын заслугоўваюць  таго, каб звацца абаронцам?  Ці, можа, вашым абаронцам выступае верны чацвераногі сябар? Вы ведаеце, што ён ніколі не здрадзіць і заўсёды падтрымае і прыйдзе на абарону? Ён самы лепшы, разумны, дужы, прыгожы? Тады ён абавязкова павінен паўдзельнічаць  у  фотамарафоне «Мой абаронца»! 

Дасылайце або прыносьце вашы фотаздымкі ў рэдакцыю раённай газеты да 12 лютага.  

Лепшыя будуць надрукаваны ў святочным нумары «АП».
Текст: