Пра якія сакрэты бяспекі даведаліся ў клубе «Актыўнае даўгалецце»

08:41 / 31.01.2020

Сакрэты бяспекі даведаліся ўдзельнікі клуба «Актыўнае даўгалецце» разам з інспектарам МНС.

212.jpg

Той, хто думае, што вывучаць – ці ўспамінаць – правілы бяспекі сумна, вельмі памыляецца: ўсё залежыць ад таго, як вы гэта робіце. Чым больш гэты працэс цікавы і арыгінальны, тым больш ад яго карысці, лічыць інспектар Астравецкага РАНС Аляксандр Сачак. Таму ў межах акцыі «Бяспека – у кожны дом!» ён завітаў на пасяджэнне клуба «Актыўнае даўгалецце» і прапанаваў удзельнікам знайсці сакрэты бяспекі.

0.jpg

На маніторы з’яўляліся сілуэты прадметаў – трэба было пазнаць і адказаць, могуць яны стаць прычынай пажару ці, наадварот, як з іх дапамогай перамагчы агонь. Пасля кожнага пункта гульні Аляксандр Уладзіміравіч даваў падрабязны каметарый і прыводзіў прыклады.

2.jpg

Так, попельніца хавала самую распаўсюджаную прычыну ўзгаранняў – курэнне ў нецвярозым стане. І нядаўна такі пажар адбыўся ў нашым раёне ў вёсцы Беразоўцы. Дзіцячая соска нагадвала пра гульні малых з агнём – ад гэтага ў снежні мінулага года ледзь не здарылася трагедыя ў вёсцы Індрубцы.

Калі справа дайшла да прадметаў, з дапамогай якіх можна патушыць агонь, актывісты клуба даведаліся, што зрабіць гэта можна не толькі вадой ці вогнетушыцелям, але і грэчкай ці манкай.

12.jpg

– Упэўнены, што вы добра ведаеце і не парушаеце правілы бяспекі, – звярнуўся да актывістаў клуба Аляксандр Сачак. – І менавіта з вамі і праз вас мы разам можам навучыць гэтаму і тых, хто побач: хтосьці нагадае пра бяспеку суседу, нехта прасочыць, ці адключылі ўнукі зарадку мабільнага тэлефона ад разеткі. Выконваць правілы бяспекі проста, і так вы захаваеце сваё жыццё.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Светлана Фёдорова