Ці сустракаюцца з былымі аднакласнікамі астраўчане?

10:41 / 31.01.2020
У першую суботу лютага школы расчыняюць свае дзверы перад былымі выпускнікамі… 

Жыхары Астравеччыны расказалі, ці ходзяць яны на вечары сустрэчы з выпускнікамі і чым запомніліся ім школьныя гады. 

Ганна Лісоўскаяу адпачынку па доглядзе дзіцяці:

Лісоўская.jpg



– Я вучылася ў Варнянскай сярэдняй школе, сёлета ў нашага выпуску пятнаццацігадовы юбілей. З многімі аднакласні­камі падтрымліваю стасункі ў сацыяльных сетках, тэлефануем адзін аднаму, а вось бачымся не так часта, як хацелася б: у кожнага сям’я, дзеці, клопаты. 

Вечар сустрэчы – цудоўная нагода, каб узгадаць школьныя гады. Памятаю, як мы а палова на восьмую раніцы беглі ў школу на заняткі па баскетболе да Тамары Рамуальдаўны Пятровай, як хадзілі на бульбу і лён з нашым класным кіраўніком светлай памяці Леакадзіяй Станіславаўнай Алек­сан­дровіч.

Гэта былі цудоўныя гады. Спадзяюся, што многія з аднакласнікаў усё ж адменяць свае тэрміновыя справы – і заўтра мы ўсе, як некалі, збяромся ў роднай школе. 

Карына Аляхновічкладаўшчык:

Аляхновіч.jpg

– Пасля заканчэння 9 класа Рытанскай сярэдняй школы я паступіла на агранамічны факультэт Навагрудскага аграрнага каледжа, потым выйшла замуж, нарадзіла дзіця… На вечары сустрэч  у школу не хаджу: усё не стае часу.

Карыстаючыся магчы­масцю, са старонак «раён­кі» хачу перадаць прывітанне і падзякаваць нашаму класнаму кіраўнку Ганне Генадзьеўне Семеж за ўрокі сяброўства і справядлівасці.   

Віктар Савічвадзіцель-машыніст:

Савіч.jpg



– На вечарах сустрэчы выпускнікоў у СШ №1, якую закончыў у 1985 годзе, бываю не часта. (Задумваецца.) Гэта ж у нас сёлета 35-гадовы юбілей! Столькі часу прамінула – а, здаецца, толькі ўчора бегалі на заняткі. З аднакласнікамі, якія засталіся ў Астраўцы, зрэдзьчасу бачуся, а падрымліваю стасункі з лепшым школьным сябрам Віктарам Бародка, які  зараз у Ляхавічах, –  з ім мы жылі на адной вуліцы, шмат гадоў сядзелі за адной партай. 

Галіна Ігнатовіччасова не працуе, з сынам Максімам:

Ігнатовіч.jpg



– На вечарах сустрэчы ні разу не была, ды і нашу «дзе­вя­цігодку» ў Градаўшчыне ўжо даўно зачынілі – засталіся толькі ўспаміны. Са мной у класе вучыліся Саша Тарашкевіч, Ліля Урлік, Таня Кушлевіч, Павел Кавалеўскі і Саша Гілевіч – мой родны брат, які спецыяльна чакаў цэлы год, каб разам са мной пайсці ў школу. Наша жыццё склалася па-рознаму: у мяне, напрыклад, шасцёра дзетак. (Усміхаецца.) Добра памятаю першую настаўніцу Станіславу Антонаўну Алёкса – яна была добрай і спагадлівай. 

Святлана Гуштынкухонны работнік:

Гуштын.jpg



– Так сталася, што я вучылася ў некалькіх школах: у першы клас хадзіла ў Астравецкую, з другога па сёмы – у Трокеніцкую, а ў восьмым-дзявятым вучылася ў Варнянскай сярэдняй школе. Магчыма, таму ў мяне няма цёплых успамінаў, звязаных са школьнымі гадамі. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: