Ольга Бублевич мусор из леса выносит мешками

10:04 / 29.01.2020

У рэдакцыю газеты патэлефанавала жыхарка вёскі Слабодка Вольга Бублевіч з просьбай дапамагчы знайці спосаб вывезці васямнаццаць мяхоў пластыкавага смецця.

– Частку сабранага смецця мы з мужам ужо вывезлі, – расказвае жанчына. – З астатнім самастойна не справімся. Я кожны дзень гуляю па лесе за дачным пасёлкам Каменка, па яго сцежках-дарожках і ўздоўж рэчкі: коз пасу, свежым паветрам дыхаю. І з кожнага паходу вяртаюся са «здабычай»: пластыкавымі і шклянымі бутэлькамі, металічнымі адходамі і нават пакетамі звычайнага бытавога смецця, якія людзі проста выкідваюць, дзе папала.

0.jpg

Жанчына абураецца: ну як можна, выязджаючы з дачы ў горад, выкідваць смецце за плот? Няўжо нельга яго пакласці ў багажнік аўтамабіля і выкінуць у кантэйнер у горадзе?

Вольга Бублевіч некаторы час так і рабіла, прычым з чужым смеццем: мяхамі вывозіла ў горад сабраныя па лясах-канавах бутэлькі. Пакуль аднойчы не пачула ад жыхароў шматпавярховак гнеўнае «Што гэта вы робіце? Чаму ў наш кантэйнер выкідваеце?!» Вазіць смецце ў горад жанчына перастала, але ад сваёй высакароднай справы не адмовілася.

Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўжо на наступны пасля званка дзень забралі ўсе дванаццаць мяхоў ПЭТ-бутэлек і вывезлі іх на сарціроўку. Паказала Вольга Сяргееўна яшчэ некалькі звалак смецця каля лесу, з якімі яна адна не справіцца. Камунальнікі абяцалі жанчыне дапамагчы і з гэтай праблемай.

2.jpg

6.jpg

76.jpg

– Крыўдна за прыроду, якую чалавек так зневажае, – уздыхае жанчына. – І шкада дзяцей, вучняў школ раёна, якім прыходзіцца па некалькі разоў на год прыбіраць за дарослымі лясы і рэчкі. Сорамна!

3.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст:
Фото: Ольга Хотянович