Хто з баксёраў Астравеччыны пакарыў абласны рынг

08:01 / 28.01.2020

Юныя баксёры Астравеччыны пачалі гэты год з удалага выступлення на першынстве Гродзенскай вобласці.

Спаборніцтва праводзілася сярод удзельнікаў 2002-2003, 2004-2005 і 2006-2007 гадоў нараджэння.

У старэйшай узроставай катэгорыі бліскуча правёў баі і стаў пераможцам Алег Сільвановіч. Артур Цехановіч і Максім Каспяровіч таксама правялі добрыя па ядынкі, аднак у фінале саступілі сапернікам і заваявалі сярэбраныя медалі.

0.jpg

Сярод удзельнікаў 2004-2005 гадоў нараджэння найлепш выступіў Кірыл Саўко, які заняў першае месца. Ян Багдановіч і Артур Даўляш сталі сярэбранымі прызёрамі, а Уладзіслаў Анімуцкі – бронзавым. Добрую тэхніку прадэманстраваў і Уладзімір Тамашэвіч, аднак у першым жа баі ён апынуўся на рынгу з чэмпіёнам Беларусі – і саступіў.

Найбольш багатай на пераможцаў была малодшая ўзроставая група. Залатыя медалі заваявалі Аляксандр Ёдзік, Арсень Мялешка, Кірыл Рагавенка, Сямён Сямашка і Цімур Сянкевіч. У ліку бронзавых прызёраў – Максім Лянкевіч і Ілля Чункевіч.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: