Здаць кроў – выратаваць жыццё

15:08 / 15.06.2011

14 чэрвеня 2011 года па ініцыятыве сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначаецца Сусветны дзень донара крыві. У гэтым годзе Сусветны дзень донара праходзіць пад дэвізам “Здаровая кроў для здаровага мацярынства”.


Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя больш за паўмільёна жанчын паміраюць у выніку ўскладненняў пры родах ці падчас цяжарнасці. У краінах у стадыі развіцця найбольш распаўсюджаная прычына лятальнага зыходу – крывацёк пры родах.
Сусветны дзень донара крыві закліканы нагадаць пра важнасць кроваздачы, а таксама з’яўляецца добрай падставай выказаць падзяку донарам за іх дар крыві для ўратавання хворых людзей.
У дзень медыцынскага агляду і здачы крыві і яе кампанентаў работнікі вызваляюцца ад работы з захаваннем за імі сярэдняй зарплаты за кошт арганізацыі пералівання крыві.
Донарам, што здалі кроў (мужчыны – не менш за 4 данацыі, жанчыны – не менш за 3 данацыі) і яе кампаненты (не менш за 14 данацый) на працягу 12 месяцаў, якія папярэднічаюць дню наступлення часовай непрацаздольнасці, дапамога па часовай непрацаздольнасці прызначаецца з першага дня страты непрацаздольнасці ў памеры 100 працэнтаў сярэдядзённай зарплаты за прапушчаныя рабочыя дні.
Ганаровым донарам прадастаўляюцца наступныя гарантыі:
- пазачарговае абслугоўванне ў дзяржаўных установах аховы здароўя;
- пры выхадзе на пенсію атрыманне медыцынскай дапамогі ў ведамасных арганізацыях аховы здароўя, у якіх яны абслугоўваюцца да выхаду на пенсію;
- працоўны водпуск у летні і іншы зручны час;
- першачарговае набыццё білетаў на чыгуначны, паветраны, водны і аўтамабільны транспарт;
- павышэнне пенсіі да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб пенсіённым забеспячэнні.
Донарам можа быць любы грамадзянін нашай краіны ад 18 да 60 гадоў, якія мае пашпарт і пастаянную рэгістрацыю не менш за 6 месяцаў у тым месцы, дзе ён збіраецца здаваць кроў.
Донар павінен весці здаровы лад жыцця, не злоўжываць спіртнымі напоямі, не ўжываць наркотыкі.
Донар павінен выконваць наступныя патрабаванні:
- не ўтойваць ад урачоў звесткі аб перанесеных захворваннях;
- інфармаваць урача аб выпадковых палавых сувязях, якія могуць выклікаць за сабой ВІЧ-інфіцыраванне;
-на працягу 3-х дзён перад здачай крыві не ўжываць спіртныя напоі;
- не прыходзіць на здачу крыві пры наяўнасці прыкмет недамагання (насмарк, кашаль, боль у горле і інш.);
- у дзень здачы крыві не прымаць тлустай ежы, не курыць.


У Астравецкім раёне ўзнагароджана знакам “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь” 154 чалавекі, у 2011 годзе – 4 чалавекі.
Колькасць донараў, што маюць больш за 80 кроваздач, складае 7 чалавек.


Здаць кроў можна ў УАЗ “Астравецкая ЦРБ” у аддзяленні пералівання крыві (1 паверх райпаліклінікі).


Пётр ГАРЭЛІК, загадчык аддзялення пералівання крыві.