На Крещение состоится традиционное окунание в купели

11:26 / 14.01.2020
498

На Вадохрышча адбудзецца традыцыйнае акунанне ў палонку.


Для праваслаўных вернікаў 19 студзеня асаблівы дзень – Вадохрышча. Як сведчыць Евангелле, Ісус Хрыстос хрысціўся ў Іардане, асвяціўшы гэтым самым усю водную існасць. Нягледзячы на надвор’е, шматлікія астраўчане і госці раёна па добрай шматгадовай традыцыі ў гэты дзень акунаюцца ў палонку.

Як расказаў благачынны Астравецкага благачыння айцец Георгій Савіцкі, літургія адбудзецца 19 студзеня ў 9.00 у храме Святых апосталаў Пятра і Паўла. Пасля службы, прыкладна каля 11.30-12.00, вернікі разам з бацюшкам накіруюцца да спецыяльна абсталяванай на вадасховішчы каля царквы іардані-купелі, дзе кожны жадаючы зможа акунуцца і спазнаць на сабе сілу вадохрышчанскай вады.

Дарэчы, напярэдадні свята, 18 студзеня, пасля літургіі таксама адбудзецца чын асвячэння вады і акунанне ў палонку.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений