Вызначаны лепшыя механізатары Астравецкага раёна

14:46 / 14.06.2011

Падведзены вынікі раённага этапу абласнога спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы і пасеве сельскагаспадарчых культур, якое штогод праводзяць упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання  райвыканкама, аддзел па справах моладзі і райкам БРСМ.


Пераможцамі гэтага спаборніцтва станавіліся ўдзельнікі, якія найбольш якасна і прадукцыйна выканалі шэраг вясенне-палявых работ – узорванне, унясенне арганічных і мінеральных угнаенняў, падрыхтоўка глебы, а таксама пасеў і пасадка культур. Справа гэта вельмі нялёгкая, адказная і патрабуе адпаведных навыкаў і сіл. І лепш за ўсё на вясенне-палявых работах сябе праявілі трое маладых механізатараў. Трэцяе месца заняў Алег Маргентал з СВК імя Гашкевіча, другі паказчык у Віктара Гасцевіча – РУП “Саўгас “Падольскі”, а пераможцам спаборніцтва стаў Уладзімір Валэйка, які працуе ў СВК “Гудагай”. Іх чакаюць прыемныя падарункі. 


Марына МАЦКЕВІЧ.