Як жыць з бранхіяльнай астмай?

14:11 / 10.06.2011

Бранхіяльная астма – гэта захворванне дыхальных шляхоў, якое вылечыць немагчыма. Але ж яго можна навучыцца кантраляваць, і ў такім выпадку вы будзеце жыць поўным і актыўным жыццём, працаваць і вучыцца, спакойна спаць па начах.


Паветра паступае ў лёгкія па дыхальных шляхах. Калі астма пад кантролем, яны свабодна праходныя, і паветра лёгка паступае ў лёгкія і выходзіць наверх. Калі ж астма не кантралюецца, сценкі дыхальных шляхоў патоўшчаныя і ацёчныя, у любы момант можа здарыцца прыступ астмы, падчас якога развіваецца спазм (звужэнне) бронхаў, у іх з’яўляецца вялікая колькасць слізі. У выніку паветра з цяжкасцю паступае ў лёгкія.
ЯК ПАПЯРЭДЗІЦЬ ПРЫСТУП?
- Пазбягайце кантакту з рэчамі і фактарамі, што выклікаюць прыступы астмы: хатняя жывёла, курэнне, пыл у падушках і бялізне, пыл пры падмятанні падлогі, моцныя пахі, пылок раслін, прастуда.
- Прымайце проціастматычныя прэпараты так, як назначыў урач.
- Наведвайце ўрача 2-3 разы ў год для кантролю свайго стану. 
БАРАЦЬБА З ПРАВАКУЮЧЫМІ ФАКТАРАМІ:
- Не трымайце дома жывёл, што выклікаюць прыступы астмы.
- Не дапускайце курэння дома. Звярніцеся да ўрача, каб ён дапамог вам кінуць курыць.
- Устараніце з дому ўсе рэчы з моцным пахам. Не карыстайцеся пахучымі мылам, шампунем, ласьёнам.
- Змяніце абстаноўку ў спальні члена сям’і з астмай: прыміце дываны, мяккія крэслы, канапы, падушкі – у іх збіраюцца пыл і плесня.
- Пасцель павінна быць простай: надзеньце спецыяльные пыланепранікальныя чахлы на матрас і падушку. Не карыстайцеся падушкамі і матрасамі, набітымі саломай. Часта мыйце пасцельную бялізну і коўдру гарачай вадой і прасушвайце іх на сонцы.
- Старайцеся, каб паветра ў доме было чыстае і свежае. Адчыняйце вокны, калі ў пакоі горача, прысутнічаюць моцныя пахі ці калі для ацяплення дома выкарыстоўваюцца дровы або газа. І наадварот, зачыняйце вокны, калі на вуліцы шмат выхлапных газаў, прамысловых выхлапаў ці пылку раслін.
- Займайцеся хатняй работай у адсутнасці чалавека хворага на астму. Нельга пры ім падмятаць падлогу, пыласосіць, выціраць пыл, фарбаваць, карыстацца спрэямі для знішчэння насякомых, прымяняць моцныя чысцячыя сродкі.
ЯК ПАПЯРЭДЗІЦЬ РАЗВІЦЦЁ АСТМЫ Ў ДЗІЦЯЦІ, калі нехта з членаў вашай сям’і пакутуе ад бранхіяльнай астмы?
- Не курыце, калі вы цяжарная.
- Не курыце ў прысутнасці дзіцяці і ў доме.
- Надзеньце спецыяльны пыланепранікальны чахол на матрас дзіцяці.
- Не трымайце ў доме кошак і сабак.


Ганна ПАШУК, галоўны ўрач ДУ “Астравецкі райЦГЭ”.