Астравецкі лясгас: цэны падымацца не будуць

14:03 / 10.06.2011

Нягледзячы на нялёгкая эканамічнае становішча ў краіне, Астравецкі лясгас вырашыў не паднімаць цэны на асноўныя віды прадукцыі, якія рэалізуюцца насельніцтву: дровы, піламатэрыялы, абшыўку, дошку для падлогі і іншае.


Да таго ж працягваецца водпуск драўніны на корані: за сімвалічную цану кожны жадаючы можа нарыхтаваць для сябе дровы. Пры звароце ў лясніцтва на працягу 10 дзён будзе выдадзены ордэр, які дае права на саманарыхтоўку дроў.