Якія самыя незвычайныя падарункі атрымлівалі астраўчане на навагоднія святы

10:16 / 20.12.2019
Лічаныя дні засталіся да Новага года. Астраўчан і гасцей горада мы папрасілі прыгадаць, якія незвычайныя падарункі яны атрымлівалі на святы.


Тамара Апалінскаяпенсіянерка:

Апалінская.jpg



– Мне здаецца, што мы ў дзяцінстве больш радаваліся падарункам, чым сучасныя дзеці. Жылі мы небагата, але дружна. Ёлку ўпрыгожвалі ватай і самаробнымі цацкамі. У бацькоў нас было пяцёра, але мама старалася парадаваць на Новы год кожнага. Памятаю, як пад ёлкай знайшла шкарпэтачкі ў палоску – і гэта для мяне была такая радасць! Тыя адчуванні жывыя і зараз.

Цяпер і бацькі, і бабулі з дзядулямі не шкадуюць грошай на навамодныя цацкі, але ці радуюцца ім дзеці гэтак жа, як мы ў свой час, – пытанне…

Галіна Герасімавапрадавец (без фота):

– Нават і не ўспомню, што асаблівае і запамі­нальнае атрымлівала на Новы год. А вось адзін са сваіх дзён нараджэння я сустрэла ў Парыжы каля Эйфелевай вежы. Мары збываюцца! Калі з’явіліся ўнукі, стала падпрацоўваць Снягуркай. (Усміхаецца.) У навагоднюю ноч абавязкова загадваю жаданне – гэта ўжо традыцыя. А самым галоўным падарункам лічу здароўе – яго ні за якія грошы не купіш.

Ігар Канюкэлектраманцёр:

Канюк.jpg



– Самы лепшы падарунак – грошы. Гэта бяс­пройгрышны варыянт на ўсе часы. Не заўсёды ведаеш, што чалавеку падабаецца ці што ён хоча атрымаць. Нічога асаблівага на навагоднія святы мне не дарылі.

Карына Аляхновічу дэкрэтным адпачынку:

Аляхновіч.jpg



– Чамусьці найбольш запомнілася, як муж на Новы год падарыў ма­більны тэлефон, пра які я марыла. З нараджэннем дачушкі – усё для яе. Дзядуля Мароз сёлета прынясе Валерыі 3D­-планшэт, на якім можна маляваць з дапамогай святла. 


P.S. А які навагодні падарунак запомніўся вам найбольш? Пішыце ў каментарыях у суполках «АП» у сацыяльных сетках.
Текст:
Фото: Алёна Ганулич