Свет захапленняў Ніны Васілец

12:34 / 21.12.2019
Вязанне – гэта не прос­та займальнае хобi, для некаторых яно – спосаб самавыяўлення.

Раней я вязала шмат і даволі нядрэнна, любіла гэты занятак. Цяпер, калі сеў зрок, на жаль, не магу займацца гэтай справай столькі часу, як некалі.

Вязанне патрабуе ўседлiвасцi i цярплівасці. Нехта лічыць гэты працэс манатонным, а для іншых ён – творчая майстэрня, калі з дапамогай кручка ці пруткоў вывязваецца сапраўдны шэдэўр.

Пра адну такую фанатку вязання я хачу расказаць. Мы па­знаёмiліся ў бальнiцы – Ніна Васілец (на фота) там працуе і ўносiць часцінку сваёй душы ў выздараўленне людзей. Прыемная сціплая жанчына, якая выдзяляецца хіба што сваiм захапленнем. Сабе карысць, а людзям – радасць.

1.jpg


Я звярнула ўвагу на мяккую цацку, што стаяла ў яе на стале, i пацікавілася:

– Хто ж звязаў такое заміла­ ванне?

Так завязалася наша знаёмства. Мы знайшлi агульную тэму – вязанне. Ніна расказала, што гэтае захапленне ёй перадалося ад старэйшай сястры.

– І я так уцягнулася, – смяецца жанчына. – Як толькі надарыцца вольная хвілінка – за вязанне. Мне падабаецца гэтая справа: супакойваюцца нервы, з’яўляецца пачуццё гармоніі, еднасці з усім светам.

– А куды вы дзяеце свой мілы і забаўны «заапарк»? – пацікавілася я ў Ніны.

2.jpg



– Раздорваю родным, сяб­рам, знаёмым, прадаю вельмі рэдка, – прызналася майст­рыха.

Падчас размовы з Нінай Васілец мы прыйшлі да высновы, што вязанне – вельмі карысны занятак – як яго вынік, так і сам працэс, бо ён развiвае маторыку пальцаў і паляпшае крывазварот. Вось чаму ў цэнтрах рэабiлiтацыi ўводзяць вязанне! I тыя, хто гэтым зай­маецца, атрымлівае масу
пазітыву і стварае непаўторны вобраз, у які можа дабавіць часцінку сваёй фантазiі!

Рэгiна ДРЭМА,
в. Ліпкі


Текст: Главный администратор