Калядны дзіцячы турнір па гульні «Што? Дзе? Калі?» прайшоў на Астравеччыне

15:16 / 14.12.2019
942

i.jpg

Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі для школьнікаў сярэдняй узроставай групы. На гульню сабралася восем каманд старэйшых ювеналаў з Кямелішкаўскага і Варнянскага НПК, Астравецкага ЦТДіМ, СШ №3, гімназіі, Гервяцкай і Альхоўскай СШ.

i (5).jpg

Каманда «МОПС» Астравецкага ЦТДіМ

Галоўны прыз – саву – і Дыплом І ступені заваявала альхоўская каманда «Фенікс». Другое месца падзялілі кямелішкаўская шасцёрка «5+1» і гервяцкія «Дзеці Йеці». Трэцяе месца ў варнянскіх «Навічкоў».

i (7).jpg

Пераможца турніру каманда «Фенікс» і іх трэнер Алена Клімашэўскіс


i (3).jpg

Каманда «5+1» Кямелішкаўскага НПК


i (6).jpg

Настаўленні ад трэнера гервяцкай камандзе «Дзеці Йеці»


i (1).jpg

Варнянскія «Навічкі»

Заўсёдныя арганізатары – Астравецкі ЦТДіМ, заручыўшыся падтрымкай РГА РА «Белая Русь» і рэдакцыі «раёнкі», прыгатавалі для ўдзельнікаў святочнай «Што? Дзе? Калі?» сюрпрызы. Галоўная Снягурачка «Белай Русі» Ірына Раткевіч прынесла ўсім юным інтэлектуалам салодкія падарункі, спецыяльным прызам рэдакцыя адзначыла імкненне да перамогі ігракоў СШ №3, квартальную падпіску на раённую газету атрымаў трэнер, які прывёз на гульню некалькі каманд, Павел Маркун.

i (2).jpg

«Моцны арэшак»


i (4).jpg

«Арлы і Анёлы» СШ №3


i (8).jpg

Трыа «Воўк. Каза. Альянс» Астравецкага ЦТДіМ прымае падарункі ад старшыні РА «Белая Русь»  Ірыны Раткевіч

Больш падрабязна пра гульню чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў раённай газеты.

Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений