Как не «подцепить» простуду, лайфхаками делятся островчане

12:43 / 13.12.2019
829
Зімой мы часцей за ўсё хварэем на прастуду і грып. Як іх не «падчапіць», мы спыталі ў астраўчан і гасцей горада.

Марыя Русецкаяіндывідуальны прадпрымальнік:

Русецкая.jpg



– Мне па душы народныя сродкі, але яны дзейсныя толькі ў пачатку захворвання. Пры першых сімптомах прастуды абавязкова п‘ю чай з лімонам і імбіром, які добра сагравае. Калі няма тэмпературы, можна папарыць ногі ці рукі. Не варта забываць і пра такія скарбніцы вітамінаў, як цыбуля і часнок, – яны знішчаюць многія хваробатворныя мікробы. Аднак калі самаадчуванне не паляпшаецца, не займайцеся самалячэннем, а звярніцеся да ўрача.

Ніна Жыхар, фармацэўт:

Жыхар.jpg



– Самае галоўнае – прафілактыка. Не мной прыдумана, што лягчэй і, да слова, танней папярэдзіць хваробу, чым потым яе лячыць. Правілы, якіх варта прытрымлівацца падчас найбольшай актыўнасці вірусаў, вельмі простыя: збалансавана харчуйцеся, часцей мыйце рукі, спіце не менш за восем гадзін у суткі, выконвайце фізічныя практыкаванні ці замяніце іх на пешыя прагулкі і абавязкова ўмацоўвайце імунітэт вітамінамі. Не займайцеся самалячэннем і не прымайце антыбіётыкі без прызначэння ўрача – вы можаце нашкодзіць сабе і свайму арганізму.

Святлана Чарняўскаяпенсіянерка:

Чарнянўская.jpg



– Лепш за ўсё прышчапляцца ад грыпу. Знаёмая робіць прышчэпку кожны сезон – і ніводнага разу за апошнія дзесяць гадоў не хварэла. Пры прастудзе дапамогуць рэцэпты, якімі карысталіся яшчэ нашы бабулі: цёплы – толькі не гарачы! – чай з лімонам ці малінавым варэннем і пасцельны рэжым за некалькі дзён падымуць на ногі любога. А лепш – будзьце здаровымі і не хварэйце!

Наталля Шукевічбеспрацоўная:

Шукевіч.jpg



– Правіла нумар адзін, якое няўхільна выконваецца дома ўсімі членамі нашай сям’і, – гэта мыццё рук не толькі перад абедам, але і пасля вуліцы. Каб не захварэць, трэба абмежаваць кантакты з хворымі. А вось праменад будзе не лішнім – трэба толькі апранацца па надвор’і. 

Вольга Фалевіч, спецыяліст па аказанні банкаўскіх рознічных паслуг (без фота):

– Галоўная зброя супраць прастуды і грыпу – наша імунная сістэма. Для агульнага ўмацавання арганізму можна прапіць курс вітамінаў. У гэты перыяд важна апранацца па сезоне. Гэта правіла тычыцца і абутку –
ногі павінны быць у цяпле і не намакаць.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений