Банк змяніў прапіску і стыль

16:23 / 06.12.2019

Сервісны офіс №430 БелвВЭБ які працуе ў нашым горадзе шмат гадоў, змяніў месца прапіскі: з кинаканцэртнай залы «Астравец» на гандлёвы цэнтр ZAMI, што адкрыўся ў першым мікрараёне горада.

1.jpg

Аранжава-сіні банк выкарыстаў нагоду пераезду ў новы будынак, каб таксама стаць больш сучасным і стыльным. Цяпер яго брэндавы колер – класічны чорна-белы з серабром.

2.jpg

На пераразанні сімвалічнай чырвонай стужкі прысутнічалі не толькі кіраўніцтва, госці і кліенты банка, але старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, якая пажадала яго супрацоўнікам і далей трымаць марку.

IMG_4628.jpg

IMG_4595.jpg

IMG_4590.jpg

Текст:
Фото: Ольга Хотянович