Якое месца занялі астраўчане на спартакіядзе «Залаты колас»

14:43 / 02.12.2019

Каманда Астравецкага раёна стала бронзавым прызёрам у баскетболе 3х3 на спартакіядзе Гродзенскай вобласці «Залаты колас».

3.jpg

Спаборніцтва сярод сельскіх жыхароў традыцыйна праходзіла падчас святкавання абласных «Дажынак», якія сёлета адзначаліся ў Сморгоні.

На спартыўнай арэне сышліся шаснаццаць каманд з розных раёнаў Гродзеншчыны, якія змагаліся за перамогу ў чатырох відах спорту.

Астраўчане найлепшы вынік прадэманстравалі ў баскетболе 3х3 – яны занялі трэцяе месца. Менш паспяхова для нашых спартсменаў прайшлі астатнія спаборніцтвы: у гіравым спорце яны занялі дзясятую пазіцыю ў турнірнай табліцы, у дартсе – трынаццатую, а ў настольным тэнісе сталі чатырнаццатымі.

У агульнакамандным заліку астраўчане занялі дзясятае месца.

Текст: