Лепшы відэааператар працуе ў «Астравецкай праўдзе»
11:42 / 02.12.2019
Падчас форуму маладых журналістаў, які на мінулым тыдні прайшоў у Мінску, журналісты «Астравецкай праўды» атрымалі яшчэ адну ўзнагароду.
Форум маладых журналістаў праходзіць штогод. Звычайна яму папярэднічае маладзёжны творчы конкурс сярод журналістаў «Дэбют».
Сёлета яго лаўрэатам у намінацыі «Лепшы фотакарэспандэнт, відэааператар, дызайнер (мастак)» прызнаны відэааператар тэлепраграмы «ТВА. ТВой Астравец» Рыгор Рэвака. Годную ацэнку рэспубліканскага журы атрымаў яго аўтарскі праект «Мая Астравеччына».
Віншуем Рыгора Рэваку з творчай перамогай!