Новые островчане голосуют на новом участке

10:21 / 16.11.2019

На выбарчым участку для галасавання №46, што размясціўся ў сярэдняй школе №3, усё новае і ўсё ўпершыню: у новай школе, якая толькі абжываецца ў нядаўна ўзведзеным будынку, упершыню адкрыты ўчастак для галасавання, і выбарчую камісію ўпершыню ўзначаліла дырэктар установы адукацыі Людміла Сасноўская.

Ды і для выбаршчыкаў, якія ідуць сюды галасаваць, таксама многае ў нашым горадзе ўпершыню, у тым ліку і выбары на новым месцы жыхарства: участак створаны ў новым мікрараёне, у спісы для галасавання ўнесена больш за тысячу прозвішчаў новых астраўчан. І, каб скласці іх, у кожную кватэру трэба было завітаць і пагутарыць асабіста. Так што падрыхтоўчую работу члены камісіі правялі сур’ёзную.

Насуперак меркаванню, што маладыя людзі не вельмі актыўна ўдзельнічаюць у выбарах, на новаствораным участку нават у першай палавіне дня падчас датэрміновага галасавання было шматлюдна. З некаторымі з выбаршчыкаў нам удалося пазнаёміцца і задаць  некалькі пытанняў.

Ігар Тарыма стаў астраўчанінам зусім нядаўна: пераехаў да нас з Зэльвы. Зараз мужчына працуе ў МНС.

0.jpg

– Дэпутату, хто б ён ні быў, хочацца пажадаць аднаго: каб пасля выбараў памятаў, што гаварыў людзям, і выконваў свае абяцанні, – гаворыць Ігар Сцяпанавіч.

А мнагадзетная маці Ірына Жакун не хавае сваіх пачуццяў: літаральна на днях іх сям’я з Кямелішак пераехала ў пабудаваную пры падтрымцы дзяржавы кватэру – і радасці яе няма мяжы.

1.jpg

– Да гэтага часу не веру свайму шчасцю! – гаворыць жанчына, – Акрамя слоў падзякі за падтрымку сямей, што выхоўваюць дзяцей, іншых не знаходжу. Дэпутату хочацца пажадаць, каб такая дзяржаўная палітыка працягвалася.

А самым гаваркім у той дзень аказаўся хлопчык Паша, які прыйшоў на выбарчы ўчастак разам з мамай, Ірынай Кавальчук. Ён бойка расказаў, што яго мама і тата служаць у арміі – і сам ён будзе служыць, калі вырасце, і абавязкова стане генералам. А пакуль яму пяць гадоў, зімой будзе шэсць і на наступны год ён прыйдзе вучыцца ў гэтую школу. Ірына Генадзьеўна дапоўніла, што іх сям’я пераехала ў Астравец з Гродна. Муж і жонка Кавальчукі – ваеннаслужачыя гвардзейскага зенітна-ракетнага палка, выхоўваюць дваіх сыноў: у гаваркога Пашы ёсць малодшы брат Уладзік.

IMG_7560.jpg

І маладая маці, апускаючы запоўнены бюлетэнь у урну, галасавала перш за ўсё за шчаслівую будучыню для сваіх дзяцей.

Текст: Нина Рыбик