Рыгор Долгі: «Жыць у стабільнасці»

09:03 / 16.11.2019

Датэрмінова паўдзельнічаць у выбарах кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання вырашыў дырэктар ДЛГУ «Астравецкі лясгас», дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Рыгор Долгі:

– Мы з жонкай не першы раз прыходзім галасаваць загадзя і сёлета таксама вырашылі аддаць голас за аднаго з кандытатаў датэрмінова. Тым больш, што я зарэгістраваны назіральнікам на іншым выбарчым участку – і 17 лістапада буду знаходзіцца там. Выбары заўсёды выклікаюць шмат эмоцый: хваляванне, чаканне, спадзяванне. Думаю, астраўчане, як і я, хочуць жыць у стабільнасці і галасуюць за таго кандыдата, які можа гарантаваць развіццё краіны. Таму нельга ігнараваць такую важную палітычную падзею. Ад таго, як прагаласуе насельніцтва рэспублікі, залежыць і наша з вамі жыццё.

5.jpg

Текст:
Фото: Марина Мацкевич