Іван Карніла: «Абраны дэпутат будзе годна прадстаўляць інтарэсы вяскоўцаў»

15:31 / 15.11.2019

Першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Іван Карніла прыйшоў на выбарчы ўчастак разам з жонкай Наталляй.

9.jpg

– Вырашыў не чакаць нядзелі і аддаць свой голас сёння, – сказаў Іван Мар’янавіч. – Сімвалічна, што на нядзелю прыпалі дзве знакавыя для нашай краіны падзеі – выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнаха сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і харчавання. Веру, што абраны кандыдат выканае свае абяцанні і будзе годна прадстаўляць інтарэсы простых людзей у парламенце.

– У выбарах мы ўдзельнічаем заўсёды, – падзялілася Наталля Карніла. – У сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ў Астравец пераехала шмат маладых сямей. Думаю, што абраны дэпутат апраўдае давер сваіх выбаршчыкаў і будзе шмат увагі надаваць пытанням адукацыі, медыцыны і маладзёжнай палітыкі.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич