Дзеці трапілі ў краіну цудаў

15:44 / 14.11.2019

На асенніх канікулах дзеці са школьных летнікаў раёна пабывалі ў сапраўднай краіне цудаў.

Такое неверагоднае падарожжа было арганізавана ў аздараўленчым летніку «Ластаўка». Разам з Алісай школьнікі пазнаёміліся з чароўным трусам і адправіліся вызваляць Нязнайку, Дзюймовачку, Чырвоную Шапачку і іншых казачных герояў, якіх зачаравала злая каралева.

1.jpg

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнм разгадвалі загадкі, складалі пазлы, спявалі і танцавалі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы, але галоўнае – усе разам яны разбурылі чары і вызвалілі краіну цудаў ад зла.

2.jpg

Наталля МАЛКОВА,
дырэктар ДАЛ «Ластаўка»

Текст: Главный администратор