Не кожная свіння – дзікая

10:06 / 31.10.2019

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Сядзіба ў Наталлі Паўлаўны – адмысловая. І сад – на заглядзенне. Ды і ўвогуле гаспадыня яна гасцінная. Вось і вырашыла неяк сяброўку грушкамі са свайго саду пачаставаць. Казала, што такіх смачных груш больш нідзе няма.

Мо і так. Але пераканацца ў тым сяброўка не паспела. Бо ў сад за грушкамі яны пайшлі, ужо калі добра прыцямнела. А што там такога, калі сад – уласны, і добра ведаеш, дзе якая груша ці яблыня расце? Вось і Наталля Паўлаўна смела пайшла пад знаёмае дрэва...

І раптам нехта з-пад грушы як ламанецца! Гаспадыня перш спалохалася, а потым шчыра абурылася: хто гэта без яе ведама ў садзе гаспадарыць?!

Ды, як агледзелася, хто, то спалохалася яшчэ больш: па садзе прагульвалася свіння. І нават у прыцемках было відаць, што яна – дзікая: поўсць цёмная, лыч доўгі, карак высокі…

– Зачыняй хутчэй вароты! скамандавала сяброўцы Наталля.Зараз будзем са свежыной!

– Ды што ты? Як мы з ёй справімся? Трэба паляўнічых паклікаць. Давай суседу патэлефаную.

– Ніякіх паляўнічых! катэгарычна заявіла гаспадыня. – З імі потым дзяліцца давядзецца. Зараз сын вернецца з работы, застрэліць гэтага дзіка. Ты толькі, галоўнае, блізка да яго не падыходзь. І вароты шчыльней зачыні.

…Дарослы сын гаспадыні не прымусіў сябе доўга чакаць. Але ад матчынай прапановы «заваліць дзіка» і заўтра пальцам пхаць каўбасы і смажыць свежаніну, адмовіўся катэгарычна:

– Нельга гэтага дзіка забіваць. Гэта Машка.

– Якая Машка? – абурылася маці. – Гэта ж дзікая свіння!

– Так, дзікая. Але Машка, – стаяў на сваім хлопец. – Ці Белка…Гэта свіння нашага суседа. Яна да яго ўвесну прыбілася…

Машцы ў той вечар, можна сказаць, пашанцавала, што сустрэла ў суседскім садзе свайго знаёмага, а то пайшла б яна на катлеты. А так яе з мірам адпусцілі.

А потым высветлілася, што дзікае парасё і сапраўды неяк прыбілася да суседзяў, што жылі на ўскрайку лесу. Расло яно разам са свойскімі свіннямі, ела з аднаго карыта. Але нездарма кажуць: колькі ваўка ні кармі… Нораў мела той, што ад продкаў дастаўся: калі клікаў «голас прыроды», Машка спрытна пераскоквала цераз мятровую агароджу і ішла гуляць – у лес ці да каго на панадворак. У той дзень яна завітала да Наталлі Паўлаўны «на грушкі», перапалохаўшы гаспадыню не на жарт.

І пераканаўшы, што не кожная свіння – дзікая. Нават калі яна мае адпаведны выгляд і без дазволу пасецца ў тваім уласным садзе.

Калі і ў вас такое здарыцца, майце на ўвазе: то можа быць Машка. Ці Белка…

 


Текст: Главный администратор