Маладую змену прывіталі і ўшанавалі ў Астраўцы

10:19 / 21.10.2019
731

Чатырнаццаць гадоў таму на Астравеччыне ўрачыста прывіталі маладых спецыялістаў, якія прыехалі пачынаць тут сваю прафесійную дзейнасць. З таго часу мерапрыемства стала традыцыйным.

Даўно мінуў час, калі выпускнікі ўніверсітэтаў ды каледжаў палохаліся невядомай назвы «Астравец». Зараз малады горад, інфраструктура якога пастаянна відазмяняецца і развіваецца, цікавіць і прыцягвае новаспечаных работнікаў перспектывамі і годным узроўнем жыцця. Вось і ў жніўні гэтага года Астравецкі раён пабагацеў на 341 маладога спецыяліста.

– Ад імя раённай улады вітаю вас на Астравеччыне, якая, спадзяюся, для многіх стане другой радзімай, – сказаў падчас выступлення намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла. – Наш раён вядомы не толькі тым, што тут будуецца Беларуская АЭС, але арыгінальнымі помнікамі архітэктуры, цікавымі людзьмі, маляўнічымі мясцінамі і іншымі адметнасцямі, з якімі вы можаце пазнаёміцца. Для маладых спецыялістаў на Астравеччыне створаны ўсе ўмовы для плённай прафесійнай дзейнасці, кар’ернага росту і добрага адпачынку. Таму жадаю вам скарыстаць усе прадстаўленыя магчымасці, быць ініцыятыўнымі работнікамі, не баяцца прапаноўваць ідэі і быць актыўнымі ўдзельнікамі грамадска-палітычнага жыцця раёна і краіны.

1.jpg

Штогадовае ўшанаванне маладых спецыялістаў Астравеччыны праводзіцца не толькі, каб павіншаваць іх з пачаткам працоўнага шляху, але і прадставіць раённую ўладу. Сёлета гэтае знаёмства праходзіла ў фармаце адкрытага мікрафона. Пажаданні поспехаў і дасягнення мэт новым работнікам адрасавалі кіраўніцтва раённага Савета дэпутатаў, намеснікі старшыні райвыканкама, старшыні раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў і кіраўнікі іншых структур.

2.jpg

5.jpg

6.jpg

8.jpg

Мерапрыемства дапоўніў канцэрт, падчас якога яркімі музычнымі нумарамі гледачоў парадавалі не толькі работнікі культуры, але і самі віноўнікі ўрачыстасці. Вядомую песню «Нас бьют, мы летаем» пранікнёна выканала малады спецыяліст сярэдняй школы №3 Сняжана Безляповіч, а новы работнік Беларусбанка Вікторыя Рудая «запальвала» на сцэне пад маладзёжны хіт «Пули».

9.jpg


10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg


Прадоўжылася мерапрыемства ў фае кінаканцэртнай залы, дзе для моладзі выступіў гурт «Блюз-кафэ» і была арганізавана забаўляльная праграма.

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений