Пойдут ли на ярмарку островчане

08:01 / 18.10.2019
Штогадовы асенні кірмаш, на які прыходзяць гараджане і вяскоўцы, каб прыдбаць мяса, гародніну, збожжа, пройдзе ўжо заўтра.

У астраўчан і гасцей горада мы пацікавіліся, ці пойдуць яны на кірмаш.

Галіна Дзевятава, пенсіянерка:

Дзевятава.jpg



– На кірмаш хаджу кожны год. Праўда, нічога не купляю. (Усміхаецца.) У нас свой агарод – вырошчваем і буракі, і моркву, і бульбу, і цыбулю. Для людзей, якія не маюць дачы ці прысядзібна­га ўчастка, падобныя кірмашы – доб­рая магчымасць папоўніць запасы гародніны на зіму. І цэны там вельмі дэмакратычныя: мех бульбы летась каштаваў дзевяць рублёў.

Іван Замара, пенсіянер:

Замара.jpg


– На кірмаш сёлета, як і ў мінулыя гады, не пайду. Няма такой патрэбы – гаспадаркі не маю. Гародніну вырошчваем на сваім участку – нам хапае. Праўда, сёлета дрэнна ўрадзілі бурачкі.

Валянціна Гейбапрыбіральшчыца (без фота):

– За гароднінай на кірмаш звычайна ходзім усёй сям’ёй. Праўда, заўтра не пойдзем, бо ўжо ўсё патрэбнае купілі: і моркву, і капусту, і цыбулю. Не першы месяц па даступных цэнах прадаюць гародніну на аўтамабільнай стаянцы насупраць рынка. 

Дзмітрый Максімаўрэжысёр народнага тэатра:

Максімаў.jpg



– Я работнік культуры, таму штогод разам з калегамі працуем падчас раённага кірмашу: спяваем, паказваем мініяцюры, чытаем байкі і вершы – імкнёмся стварыць святочную атмасферу і падарыць добры настрой. 

Аляксандра Пукштавыхавацель:

Пукшта.jpg



– Не даводзілася бываць на сельскагаспадарчым кірмашы. Хоць працую ў Астраўцы, але часта езджу да бацькоў у Міхалішкі. З вёскі  прывожу ўсё неабходнае. Агарод у нас вялікі! Найлепш урадзіла бульба – клубні, як два кулакі. 

Текст:
Фото: Алёна Ганулич