Хроніка палявых работ па стане на 6 кастрычніка

16:34 / 07.10.2019

изображение_viber_2019-10-07_12-26-55.jpg

***
Па аператыўных звестках дыспетчарскай службы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па стане на 6 кастрычніка насенне прыгорнута ў глебу на 9 250 гектарах, што складае 98%. Чатыры гаспадаркі – КСУП «Гудагай», «Гервяты», «Міхалішкі» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – перавыканалі план сяўбы азімых. Толькі ў КСУП «Варняны» засеяны крыху больш за палову ад запланаваных плошчаў. 

***
Бульбу сёлета вырошчваюць толькі дзве гаспадаркі – КСУП «Гудагай» і «Гервяты». Найлепш другі хлеб урадзіў у гевятцаў: з гек­тара тут накопваюць 365 цэнтне­раў, у «Гудагаі» – 336 цэнтнераў. Бульба выкапана на 85% плошчаў, накапана  больш за 4 200 тон. 

***
На Астравеччыне пра­цяг­ваецца ўборка кукурузы на сілас. Найлепш каралева палёў урадзіла ў КСУП «Гервяты» і «Гудагай» – на круг тут яна дае кры­ху больш за 400 цэнтнераў. У РУП «Астравецкі саўгас «Па­доль­скі» ўрад­жайнасць кукурузы складае 290 цэнтнераў з гектара. Варнянскія і міхаліш­каў­скія корма­нарыхтоўчыкі з гектара намалочваюць каля 250 цэнтнераў.  

***
Ва ўсіх гаспадарках раёна актыўна ўбіраюць цукровыя буракі. У КСУП «Варняны» ўборка «цукровікаў» завяршылася, але працягваецца іх пастаўка перапрацоўшчыкам. 
Найлепш цукровыя буракі ўрадзілі ў КСУП «Гудагай»: з гектара тут накопваюць 654 цэнтнеры. Добры ўраджай збіраюць у КСУП «Гервяты» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»: на круг «цукровікі» даюць па 528 і 491 цэнтнеры адпаведна. У «Міхалішках» і «Варнянах» салодкія карняплоды выраслі не такімі важкімі – і даюць на круг па 462 і 400 цэнтнераў. 

Текст: