Островчане учились фотоискусству у Винце Балинта на международном экологическом форуме Еcokids-2019 в Нововоронеже

15:36 / 09.09.2019

Адпачывалі ў новаваронежскім экалагічным летніку, вандравалі па Расіі, вучыліся ў знакамітага венгерскага фотамастака Вінцэ Балінта і ўдзельнічалі ў міжнародным конкурсе – такімі насычанымі былі два апошніх тыдні жніўня для выхаванцаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Астравецкая дэлегацыя.jpg

Астравецкая дэлегацыя

– Унікальную магчымасць стаць удзельнікамі міжнароднага экалагічнага форуму Еcokids-2019, у межах якога быў арганізаваны такі актыўны адпачынак, нашым дзецям падарылі канцэрн “Расэнергаатам” і Новаваронежская атамная станцыя,  расказала дырэктар цэнтра творчасці Святлана Куцько.

На форум было запрошана 60 юных фотамастакоў з гарадоў размяшчэння атамных станцый Расіі, Беларусі і Венгрыі. Для дзяцей была падрыхтавана насычаная праграма, якая складалася з навучальнай і забаўляльнай частак. Вучыў выхаванцаў венгерскі фотамастак Вінцэ Балінт. 

Удзельнікі форуму Ecokids-2019.jpg

Удзельнікі форуму Ecokids-2019

– Вінцэ вельмі любіць прыроду і ў сваіх работах імкнецца перадаць яе прыгажосць, паказаць унікальнасць кожнай яе часцінкі,  расказвае астраўчанін Арцём Куцько. – Ён паказваў свае работы, расказваў, як працаваў над імі, падарыў кожнаму кнігу сваіх работ. Гэта вельмі цікавы чалавек. Я шмат чаму навучыўся ў апрацоўцы фота. 

майстар-класс ад прафесіянала.jpg

Майстар-клас ад прафесіянала

Кожны дзень удзельнікаў экафоруму чакаў турыстычны маршрут: знаёмства з натурай – знакамітымі мясцінамі Масквы, Рамоні, Архангельскага, Старажавога, Дзіўнагор’я, Крыбор’я, наведванне музеяў, запаведніка, экасцежкі, вяровачнага гарадка, заапітомніка… І пасля экскурсій – майстар-класы ад фотамастака і яго групы. 

Экскурсія ў музей.jpg

Экскурсія ў музей

– Нам паказвалі рэчы, якія маглі б стаць цікавым кадрам, вучылі браць незвычайны ракурс, лавіць святло, Вінцэ Балінт расказваў, што сфатаграфаваў бы ён, тлумачыў, чаму,  успамінае ўрокі фотамастацтва Вікторыя Мілешка. – У канцы дня мы здавалі флэшкі з адзнятым матэрыялам – яго адгледжвалі памочнікі Балінта і адбіралі самыя ўдалыя здымкі. 

На занятках.jpg

На занятках

А потым Вінцэ з адабраных вызначаў па два лепшых фота, якія, як аказалася пазней, удзельнічалі ў ІІІ Міжнародным конкурсе “У абдымках прыроды”. Пра гэта дзеці даведаліся, калі на падвядзенне вынікаў іх прывезлі ў выставачную залу г. Варонежа, дзе яны ўбачылі свае лепшыя работы. У ліку пераможцаў быў фотамастак з Астраўца – Арцём Куцько, які заняў ІІ месца ў намінацыі “Свет раслін”. 

Узнагароджанне пераможцаў ІІІ Міжнароднага конкурсу фотамастацтва.jpg

Узнагароджанне пераможцаў ІІІ Міжнароднага конкурсу фотамастацтва

Кіраўнік астравецкай групы, дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Куцько расказала, што супрацоўніцтва з Расэнергаатамам у іх толькі пачынаецца і агульных задумак ужо шмат, застанецца справа за малым – усюды і ўсё паспець.

Текст:
Фото: з архіва Астравецкага ЦТДіМ